Здароўе

Маржаванне: што трэба ведаць перад тым, як на гэта адважыцца 

Што варта ведаць перад тым, як рашыцца на такое купанне, расказвае прафесар Віленскага ўніверсітэта, спартыўны навуковец Альбертас Скурвідас.

Фота: Mindaugas Kulbis / Associated Press

Апошнім часам купанне ў ледзяной вадзе стала своеасаблівай модай. Першая парада перад тым, як апускацца ў палонку, — праверыць сваё здароўе, заўважае Delfi.lt.

Купанне ў халоднай вадзе не рэкамендуецца пры сардэчна-сасудзістых захворваннях, цукровым дыябеце, пры наяўнасці ў арганізме асяродкаў запалення, пры парушэнні працы шчытападобнай залозы, нырачнай недастатковасці, пры наяўнасці пашкоджанняў скуры, неўрапатычных болях, інфекцыйных захворваннях. Таксама не варта купацца пасля ўжывання алкаголю ці бяссоннай ночы.

Прафесар Скурвідас кажа, што ні ў якім разе не трэба рэзка апускацца ў ваду і імкнуцца прабыць там як мага даўжэй. Так памыляюцца некаторыя людзі, якія свядома пакутуюць і дрыжаць ад холаду, думаючы, што такім чынам прывучаць сябе да нізкай тэмпературы. Гэта не правільна. Да апускання ў халодную ваду трэба рыхтавацца загадзя — паступова гартаваць арганізм.

Спачатку для ўмацавання імунітэту дастаткова праводзіць 30—60 секунд пад халаднаватым душам (чаргаваць тэмпературу вады ад 16 да 30 градусаў). «Халаднаватай лічыцца вада, калі яе тэмпература ніжэйшая за 20 градусаў, халаднаватае паветра — тое, што ніжэйшае за 12 градусаў», — кажа Альбертас Скурвідас. Па яго словах, у першы год такога загартоўвання не рэкамендуецца купацца ў вадзе, халаднейшай за 10 градусаў, даўжэй за 5—10 хвілін.

«Калі цела пачынае дрыжаць ад холаду, трэба неадкладна выйсці з вады. Перад купаннем неабходна вельмі добра разагрэцца. Таксама варта сачыць за рытмам купання, напрыклад, два разы на тыдзень у адзін і той жа час», — раіць спартыўны эксперт.

Не рэкамендуецца купацца падчас галадання ці на галодны страўнік — лепш рабіць гэта пасля вугляводнага сняданку, бо, калі ў крыві і цягліцах не будзе глюкозы, цела не зможа добра сагрэцца знутры. Таксама падчас купання на холадзе не варта рэзка апускаць галаву пад ваду — гэта можа зашкодзіць сэрцу.

«Першыя дзве-тры хвіліны не спяшайцеся плысці, а захоўвайце спакой у вадзе, бо вам трэба дачакацца, пакуль пройдзе першы халадовы шок», — раіць Альбертас Скурвідас.

Толькі пасля двух гадоў паступовай загартоўкі рэкамендуецца плаваць у вадзе з тэмпературай плюс 4—7 градусаў.

Каментары

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»9

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →