Прэм'ер-міністр Ізраіля ўпершыню дапусціў магчымасць паставак ва Украіну сістэмы «Жалезны купал»
Адказваючы на пытанне, ці можа Ізраіль аказаць Кіеву вайсковую падтрымку, прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што, «безумоўна, разглядае» такі варыянт.
Раней Ізраіль афіцыйна заяўляў, што будзе абмяжоўвацца толькі гуманітарнай дапамогай Кіеву.
Цяпер жа Нетаньяху асобна адзначыў, што ў Ізраілі гатовыя разгледзець пастаўку ва Украіну сістэмы супрацьракетнай абароны «Жалезны купал».
Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава пасля слоў Нетаньяху заявіла, што «ўсе спробы паставіць зброю, нават тыя, што засталіся на ўзроўні намераў, прывядуць да эскалацыі крызісу».
Сістэма «Жалезны купал» паспяхова абараняе сам Ізраіль ад абстрэлаў з боку палесцінскіх баевікоў. Яна паступіла на ўзбраенне ў 2011 годзе.
Каментары