Вайна2424

«Дзікаватыя, панурыя, шукаюць жонак». Жыхары Асіповічаў пра расійскіх вайскоўцаў

На палігоне пад Асіповічамі беларускія інструктары рыхтуюць да вайны ва Украіне расійскіх навабранцаў. Мясцовыя іх цураюцца. «У многіх пануры выгляд. Іх дзівіць выбар тавару ў краме», — расказваюць.

Беларускія вайскоўцы сустракаюць расійскіх. Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны

Расійскі навабранец спадзяецца, што з вайны прыедзе «са сваёй другой палавінкай»

У Асіповічах кажуць, што расійскія вайскоўцы ў іх горадзе перыядычна з'яўляюцца з мінулай зімы. Тады на палігоне за дзясятак кіламетраў ад райцэнтра распачаліся вучэнні «Саюзная рашучасць — 2022». За тыдзень да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну іх наведаў Лукашэнка.

«Мы Расіі акажам любую падтрымку. І вайсковую, калі будзе трэба», — заяўляў тады ён.

У апошнія месяцы на мясцовым палігоне праходзілі вайсковую падрыхтоўку мабілізаваныя расіяне. Некаторых вязуць здалёк, нават з-за Урала.

Допіс расійскага навабранца, які спадзяецца з вайны вярнуцца з «другой палавінкай». Скрын з сацыяльных сетак 

У адным з допісаў у сацыяльных сетках 42-гадовы Алег Тамінгас, які называе сябе добраахвотнікам, паведамляе, што ён з Омскай вобласці, з горада Ісількуль, і едзе ў Асіповічы, а адтуль ва Украіну.

Расіянін спадзяецца, што з вайны прыедзе «са сваёй другой палавінкай». У пачатку студзеня ён публікаваў відэа, як расійскія вайскоўцы грузяцца ў аўтобусы. На прапанову пагутарыць ён заблакаваў карэспандэнта «Нашай Нівы».

Расійскія вайскоўцы па дарозе на фронт. Фота з сацсетак

Хварэюць, бяруць гарэлку і сыходзяць з вінаватым выглядам

Расійскіх вайскоўцаў, хутчэй за ўсё, размяшчалі ў казармах беларускіх 336-й рэактыўнай і 51-й артылерыйскай брыгад. Частка расіян жыла ў палатках на самім палігоне, дзе, паводле мясцовых жыхароў, увесь час праводзіліся стрэльбы. 

У Асіповічах кажуць, што ў выніку кепскіх бытавых умоў расіяне часта хварэюць. У раённай бальніцы выдзелілі нават некалькі палат для такіх пацыентаў. Найчасцей у іх рэспіраторныя захворванні і іх ускладненні.

У лякарні не сталі гаварыць пра хворых салдат.

«Мы не можам даваць такой інфармацыі. Звяртайцеся ў Міністэрства аховы здароўя», — адказалі «Нашай Ніве» ў бальніцы.

Па словах жыхароў Асіповічаў, расійскія вайскоўцы — людзі розных гадоў: ад зусім маладых хлопцаў да мужчын сярэдняга веку. Іх зрэдку адпускаюць у звальненні.

«У многіх пануры выгляд, які выдае, што ў Беларусь яны трапілі не па сваёй волі. Горад аглядаюць з цікавасцю. Мясцовыя староняцца іх. На пытанні адказваюць, але ў гутаркі не ўвязваюцца. Пра канфлікты з імі не чуў. Ды Асіповічы горад заўжды быў вайсковы, таму людзі ў форме не здзіўляюць», — расказвае мясцовы жыхар.

Расійскія вайскоўцы на святкаванні леташняга 9 Мая ў Асіповічах. Фота: euroradio.fm

Магазіншчыца адзначае, што расіяне павялічылі ёй прыбытак. Салдаты купляюць слодычы, каўбасу, піва.

«Бывае, бяруць гарэлку, але на паддачы ніколі не прыходзілі. Паводзіны ў іх адрозніваюцца ад нашых. Яны рэзкаватыя і крыху дзікаватыя. Іх дзівіць выбар тавару ў краме, і ім падабаецца наш хлеб. Сыходзяць звычайна з вінаватым выглядам», — кажа прадавачка.

«Нашы ў лес не ходзяць»

Вучэнні на палігоне «Асіповіцкі» зноў працягнутыя да 16 студзеня. Мясцовыя кажуць, што праз вёску Пратасевічы, якая па дарозе на палігон, пастаянна ездзяць вайсковыя аўтамабілі.

«Танкі і іншую цяжкую тэхніку даставілі спачатку на станцыю Вярэйцы, а потым сваім ходам яна даехала да палігона. Лясная дарога цяпер у глыбокіх каляінах. Нашы туды не ходзяць. Кажуць, што ў лесе стаялі намёты, а вакол — узброеныя вайскоўцы», — расказаў жыхар прылеглай да палігона вёскі.

У райцэнтры мяркуюць, што ў горадзе расійскіх вайскоўцаў «больш за тысячу набярэцца».

Колькі іх афіцыйна, невядома. У дзяржаўнай прэсе такіх звестак няма. Яна наагул пазбягае згадваць пра дыслакацыю расійскіх салдат.

Што яшчэ вядома пра палігон пад Асіповічамі 

У канцы кастрычніка «Наша Ніва» даведалася, што палігон пад Асіповічамі «пад край забіты рускімі» і прыязджаць сюды яны сталі задоўга да таго, як было афіцыйна абвешчана аб стварэнні «сумеснай групоўкі войскаў». На гэтым палігоне беларускія інструктары рыхтуюць артылерыстаў.

Дзяржаўная прэса здавён называе Асіповічы «сталіцай беларускай артылерыі», падкрэсліваючы разнастайны рэльеф і вялізную тэрыторыю. 

Адлегласць ад Асіповічаў да палігона

Паведамлялася, што туды з візітам ў снежні 2022-га збіраўся дэпутат расійскай Дзярждумы Генадзь Панін — паглядзець, як праходзяць баявое зладжванне «мабілізаваныя землякі».

Афіцыйна першыя эшалоны з расійскімі вайскоўцамі для «рэгіянальнай групоўкі войск» пачалі прыбываць 15 кастрычніка. Тады называлася, што яе колькасць будзе большай за 9 тысяч чалавек. Паводле Міністэрства абароны, рэгіянальная групоўка войскаў гатовая да «абароны Саюзнай дзяржавы».

Сёлета вайскоўцы абедзвюх краін займаліся па адзіных праграмах, былі задзейнічаныя адны і тыя ж інструктары як з боку Расіі, так і з боку Беларусі, даводзіў намеснік міністра абароны Андрэй Жук.

Удасканаленая вайсковая тэхніка, якую паказалі на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных сіл Беларусі

За час прысутнасці расійскіх войскаў у Беларусі неаднаразова ў рамках розных вучэнняў фіксавалася перасоўванне вайсковай тэхнікі да мяжы з Украінай і вяртанне яе на базы дыслакацыі.

Паводле старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргея Дэйнэкі, Расія сабрала ў Беларусі групоўку войскаў колькасцю 10 200 чалавек, а гэтай колькасці для наступлення на Украіну недастаткова.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Лукашэнка — расійскім вайскоўцам: Супольную справу робім

«Лена, мяне, магчыма, сёння расстраляюць. Нашы». Жонка расіяніна распавяла, што адбываецца з тымі, хто адмаўляецца ваяваць

«Самая тэхналагічна прасунутая вайна ў гісторыі чалавецтва». The Washington Post расказала, як амерыканскія тэхналогіі забяспечваюць Украіне перавагу ў няроўным супрацьстаянні з Расіяй

Каментары24

  • тутэйшы
    12.01.2023
    Чарговая порцыя гарматнага мяса дзеля ЗСУ.
    Ніякія "навучання" вас не ўратуюць, паедзеце дамоў ў чорных кульках, калі ўвогуле паедзеце.
  • Mar
    12.01.2023
    Отношения между русскими и беларусами уж точно не братские. Местных удивляет их поведение, слишком уж они не похожи на нас. А отношение скорее терпимо-враждебное, как у населения страны, на чью территорию пришла без спроса иностранная армия. Конфликтов пока нет, но и теплого отношения тоже.
  • Пошли вон
    12.01.2023
    Ехал бы ты назад в свой улус под названием Исилькуль - привёл бы там свой дом, сарай, забор и сортир в порядок ю, и не лез бы в чужую страну. Вот такие вот «мышебрацця» и Валета - которые толком то и русского не знают… Зато имперскости, дерзости и величности хоть отбавляй.

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ24

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Дзяўчыну з Баранавічаў вінавацяць ва ўдзеле ў раённым чаце. Як на яе маглі выйсці сілавікі?

Галоўнае
Усе навіны →