Грамадства4949

Параўналі, колькі праглядаў сабралі ў ютубе звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

За 20 гадзінаў на асноўных платформах ютуба відэа з выступам лідаркі дэмакратычнай Беларусі набрала 326 тысяч праглядаў. У Аляксандра Лукашэнкі — 458 тысяч. Лукашэнкаў выступ сабраў таксама больш каментароў — але многія з іх яўна напісаныя ботамі пад капірку.

Святлана Ціханоўская і Аляксандр Лукашэнка. Скрыншот з іх навагодніх відэазваротаў

Святлана Ціханоўская

Выступ Святланы Ціханоўскай, акрамя яе Youtube-канала, транслявалі Еўрарадыё, «Краіна для жыцця», «Белсат NEWS»:

— 135 тысяч праглядаў сабраў зварот на яе Youtube-канале;

— 76 тысяч на канале «Краіна для жыцця»;

— 72 тысячы на Еўрарадыё;

— 43 тысячы праглядаў на «Белсат NEWS».

12-хвілінны выступ Святланы Ціханоўскай пракамэнтавалі 2010 чалавек.

Лідарка дэмакратычнай Беларусі звярнулася да суайчыннікаў па-беларуску і па-руску. Яна заклікала да адзінства, каб не дапусціць уцягвання Беларусі ў вайну.

«Расія прайграе гэтую вайну, а мы, беларусы, ці адправімся за ёю ў прорву, ці зможам пабудаваць мірную будучыню, якую заслугоўваем», — казала ў звароце Святлана Ціханоўская.

Летась, за першыя 24 гадзіны відэазварот Святланы Ціханоўскай сабраў 711 тысяч праглядаў на чатырох асноўных ютуб-каналах, якія яго транслявалі.

418 тысяч чалавек паглядзелі яго ў ютуб-канале самой Ціханоўскай. 127 тысяч праглядаў зварот набраў на канале «Белсата», 123 тысячы разоў на канале «Краіна для жыцця» і 43 тысячы на канале «Радыё Свабода».

Аляксандр Лукашэнка

Выступ Аляксандра Лукашэнкі паказвалі на сваіх Youtube-каналах БТ, СТБ, БелТА, АНТ:

— 192 тысячы праглядаў Лукашэнкаў зварот сабраў на канале БелТА;

— 157 тысяч у АНТ;

— 78 тысяч праглядаў у БТ;

— 31 тысяча ў СТБ.

Праўда, традыцыйна аўдыторыю гэтых каналаў у значнай ступені складаюць расіяне і рускія ў розных краінах свету.

16-хвілінны выступ Аляксандра Лукашэнкі сабраў 3720 каментароў.

Лукашэнка выступаў па-руску. Ён абвясціў 2023-ці «годам міру і стварэння» і заклікаў шанаваць людзей у пагонах.

«Наступны год мы аб'яўляем Годам міру і стварэння. Гэта адпавядае і духу часу, і памкненням нашых сэрцаў», — абвясціў у звароце Лукашэнка.

У апошні дзень 2022 года каліноўцы штурмавалі расійскія пазіцыі, двух байцоў лёгка параніла. Новы год добраахвотнікі сустрэлі гімнам «Пагоня» ВІДЭА 

«Хачу пажадаць беларусам вытрымкі ў новым годзе». Кіраўнік «Байпола» павіншаваў з 2023 годам

«Ёсць чым і ганарыцца». Франак Вячорка назваў 10 дасягненняў Офіса Святланы Ціханоўскай 

Каментары49

  • Вася
    01.01.2023
    Как бы не раскручивали Тихановскую она полный ноль.  Зто всем понятно. Она марионетка Запада.  В Беларуси её ненавидит большинство. Через год два проект Светка сдуется.
  • Юрась
    01.01.2023
    Вася, значыць, вы не з Беларусі. Якраз там адваротная сітуацыя. Лукашэнку, як захапіўшы уладу, прыхвастня пуціна, ненавідзяць нашмат больш, шаноўны. Вы адсталі ад жыцця. Як і ўся руская вата.
  • Алек. Ру
    01.01.2023
    Вася, гэта ты марыянетка у́сходу, І ты першы здзьмуешся.

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара8

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара

Усе навіны →
Усе навіны

У летніх патопах у Мінску вінавата таксама будаўніцтва метро2

«Добраахвотна і свабодна пакінуў Беларусь». Балгарыя адмовіла беларускаму ЛГБТ-актывісту ў атрыманні статусу ўцекача2

У выніку крушэння расійскага верталёта ў Пакістане загінуў беларус1

У Беларусі закрыліся прыватныя дамы састарэлых. Што прапануюць улады?3

Беларус з ЗША расказаў, як беларусы пераадольваюць наступствы маштабнага ўрагану і як дапамагаюць іншым

Навукоўцы вырасцілі вымерлае біблейскае дрэва з семені, якое праляжала тысячу гадоў1

Споўнілася 100 гадоў экс-прэзідэнту ЗША Джымі Картэру2

Беларуская мастачка з 12-гадовым сынам на эміграцыі трапіла ў бяду

У Мінску зноў можна рэгістраваць ІП

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара8

Вось колькі байцоў Пуцін паклаў за два гады штурмаў Вуглядара

Галоўнае
Усе навіны →