Грамадства3838

«Ёсць чым і ганарыцца». Франак Вячорка назваў 10 дасягненняў Офіса Святланы Ціханоўскай

Гэта быў складаны год, дзе шмат было негатыўнага, але ёсць і падставы для гонару. Пра гэта распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Вось пра што расказаў Франак Вячорка.

«2022-гі быў складаным годам. Вайна адкінула нас на некалькі крокаў назад на нашым шляху да пераменаў. Рэпрэсіі ўзмацніліся. Колькасць палітвязняў вырасла ўдвая, а беларуская незалежнасць апынулася пад пагрозай. Нам шмат чаго не ўдалося, але і ёсць чым ганарыцца. 

Першае, адбылася перазагрузка дэмакратычных сілаў. У жніўні 2022 года Святлана Ціханоўская склікала канферэнцыю Новай Беларусі, у выніку якой быў створаны Аб’яднаны пераходны кабінет.

У кабінет увайшлі прадстаўнікі асноўных палітычных груп і сілаў. Завяршаецца перафарматаванне Каардынацыйнай рады, куды ўвойдуць 115 прадстаўнікоў ад беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў. 

Другое, была створана прававая кааліцыя. Асноўныя палітычныя групы, прадстаўнікі праваабрончых арганізацый аб’ядналіся, каб выпрацоўваць адзіныя пазіцыі, збіраць доказы злачынстваў рэжыму і каб больш эфектыўна выпрацоўваць міжнародныя прававыя інструменты для ўзнаўлення законнасці.

Трэцяе, беларусы ва Украіне змаглі атрымаць дапамогу. Тыя, хто выехаў з Украіны ў Польшчу, змаглі атрымаць візы і дазволы на жыхарства, а тым, хто застаўся ва Украіне, адблакавалі банкаўскія рахункі і многім працягнулі дазвол на жыхарства. Безумоўна, праблем яшчэ шмат, але яны паступова таксама вырашаюцца.

Чацвёртае, Беларусь не сышла з міжнароднага парадку дня. Сотні інтэрв’ю і публікацый у міжнароднай прэсе, сустрэчы Святланы Ціханоўскай на найвышэйшым узроўні дапамаглі скарэктаваць стаўленне да беларусаў. Супраць беларусаў не быў уведзены візавы бан, як супраць расіян, а студэнты працягваюць атрымліваць стыпендыі.

Пятае, у дэмакратычнага руху ўпершыню з’явілася сілавое крыло. Ад пачатку вайны па ўсёй краіне адбылося больш за 80 партызанскіх акцый. Беларускія добраахвотнікі ва Украіне стварылі свае фарміраванні. 

Шостае, мы захавалі скансалідаваную пазіцыю Захаду па Беларусі. Дэмакратычны свет не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам і працягвае працаваць са Святланай Ціханоўскай як з абранай лідаркай беларускага народа, Захад працягвае настойваць на вызваленні палітвязняў і правядзенні дэмакратычных выбараў. Таксама павялічылася дапамога дэмакратычнай супольнасці і незалежным медыя.

Сёмае, зрабілі платформы супрацы паміж палітыкамі і грамадзянскай супольнасцю. Правялі канферэнцыі з дваровымі ініцыятывамі, валанцёрамі, арганізацыямі, якія дапамагаюць палітвязням. Многія атрымалі дапамогу на сваю дзейнасць.

Восьмае, прэзентавалі праекты канстытуцыі і шэрагу рэформаў, якія дапамогуць беларусам прайсці транзітны перыяд, захаваюць дабрабыт, дапамогуць аднавіць стабільнасць.

Дзявятае, упершыню Еўракамісіяй былі выдзелены сродкі на падтрымку беларускай культуры, а таксама падтрымку школьнага напрамку, нефармальных беларускацэнтрычных ініцыятыў дыяспары і падтрымку анлайн-адукацыі школьнікаў унутры краіны. Таксама сотні студэнтаў і маладых вучоных атрымалі стыпендыі для працягу навучання і працы. 

І дзясятае, запушчана інфармацыйная кампанія, каб не дапусціць акупацыі Беларусі і прадухіліць удзел беларускіх войск у вайне. Напрыклад, праект «Беларускі Гаюн» збірае інфармацыю пра перамяшчэнне расійскіх войск, а сотні відэаролікаў на юцюбе і ў сацсетках зняпраўджваюць фэйкі расійскай і лукашэнкаўскай прапаганды. 

Так, сёння мы не можам дакладна сказаць, калі адбудуцца перамены, але ведаем дакладна: калі яны пачнуцца, яны будуць адбывацца вельмі хутка. Нам важна быць да гэтага добра падрыхтваванымі. Не губляць адзінства, падтрымліваць адно аднаго. Нагадваць свету пра нашу барацьбу і нашу Беларусь. Мы зробім усё магчымае, каб вызваліць палітвязняў з палону, а кожны, хто вымушана выехаў, змог вярнуцца дадому».

Каментары38

  • Нет войне! Славяне браты.
    31.12.2022
    Ничего по сути не сделано.
    Где безвиз в Европу ? Где евро интеграция?
    Где сдерживание восточной акупации?
    Сидит 10 тысяч человек. Которые поверили мадам. Что-то делается в этом направлении?
    О чем вы пишите?
    Какой гаюн?
    Какие диалоги?
    Мадам гастролирует. Срубает бабло. Делает картинку.
    Не пишите чепуху.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    31.12.2022
    Франак Вячорка: Cёння мы не можам дакладна сказаць, калі адбудуцца перамены.
    Зайдзі, Франак, на Хартыю-97. Там, што ні загаловак, то -- прароцтва: "засталося паўгода", "засталося месяцы тры", "застаўся нейкі месяц"... А потым па новай: "засталося паўгода", "засталося тры месяцы", "застаўся нейкі месяц"... І так цягам 25 гадоў...
  • Мойша
    31.12.2022
    Вядома ёсць, вунь які грант на новы пінжак атрымаў Франак))))

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Усе навіны →
Усе навіны

Wargaming уклаўся ў куплю 100 кватэр у Літве. І, імаверна, зарабляе на іх продажы і арэндзе1

У Беларусі заблакавалі расійскі анлайн-кінатэатр Okko2

У летніх патопах у Мінску вінавата таксама будаўніцтва метро2

«Добраахвотна і свабодна пакінуў Беларусь». Балгарыя адмовіла беларускаму ЛГБТ-актывісту ў атрыманні статусу ўцекача2

У выніку крушэння расійскага верталёта ў Пакістане загінуў беларус1

У Беларусі закрыліся прыватныя дамы састарэлых. Што прапануюць улады?3

Беларус з ЗША расказаў, як беларусы пераадольваюць наступствы маштабнага ўрагану і як дапамагаюць іншым

Навукоўцы вырасцілі вымерлае біблейскае дрэва з семені, якое праляжала тысячу гадоў1

Споўнілася 100 гадоў экс-прэзідэнту ЗША Джымі Картэру2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Ці можна ў Беларусі забіцца, зваліўшыся ў падземны пераход?

Галоўнае
Усе навіны →