Даляр сёння падаражэў амаль на тры капейкі. За год на 7,39 працэнта
На таргах на біржы ў Мінску даляр падаражэў на 2,72 капейкі да 2,7364 беларускага рубля.
У пачатку года даляр каштаваў 2,5481 рубля. Такім чынам, за год даляр вырас на 18,83 капейкі, ці на 7,39 працэнта.
Аднак максімум даляра быў у сярэдзіне сакавіка — 3,3195 рубля. Мінімум у сярэдзіне лістапада — 2,4077.
Еўра вырас сёння на 2,83 капейкі да 2,9073 рубля. У пачатку года еўра каштаваў 2,8826 рубля. Тут еўра вырас нязначна — на 0,86 працэнта.
Расійскі рубель знізіўся сёння на 2,86 капейкі да 3,7835 беларускага за 100 адзінак. У пачатку года расійскі рубель каштаваў 3,4322. За год ён вырас на 10,23 працэнта.
Каментары