Калі мыеце падлогу, дадайце гэта ў вядро — і падлога будзе зіхацець
Вы думаеце, што падлогу мыць умееце? А вось вам лайфхак.
Вымылі падлогу, а яе паверхня ліпкая і з разводамі? Глядзіце, як мыць правільна.
Многія людзі мыюць падлогу цёплай, часам нават гарачай вадой. Чаму гэтага не варта рабіць? Бо чым цяплейшая вада, тым хутчэй яна выпарыцца, і рэшткі сродку для мыцця падлогі застануцца на падлозе. Гэта выклікае і разводы, і тое, што падлога робіцца ліпкай.
Якая ж выснова? Выкарыстоўвайце халодную ваду замест гарачай і не злоўжывайце сродкам для мыцця падлогі. Больш за тое, можна атрымаць вельмі добрыя вынікі, калі дадаць у вядро сродак для мыцця, зроблены самастойна, а не набыты ў краме.
Змяшайце чвэрць шклянкі воцату і сталовую лыжку сродку для мыцця посуду і дадайце гэтую сумесь у вядро. Памятайце, што вада павінна быць халодная! Гэта вельмі эфектыўны сродак, дзякуючы якому ваша падлога будзе зіхацець, як новая.
Паху воцату не бойцеся — ён хутка знікае. У той жа час бактэрыцыдныя і фунгіцыдныя ўласцівасці воцату выдатныя, а на падлозе пасля такой сумесі не будзе ніякіх разводаў.
Каментары