Усяго патроху88

Галаваломка для хуткіх: колькі часу вам спатрэбіцца, каб знайсці ката?

Над гэтай загадкай ламалі галаву тысячы людзей. Аказалася, што не ўсе з іх могуць пабачыць ката, які схаваўся на гэтым малюнку.

Фота: Reddit / OwnedByNox

Няма сумневаў у тым, што разам з кошкай любое прыбіранне рабіць весялей. Гаспадыня на гэтым малюнку, напэўна, таксама б хацела папрацаваць у кампаніі любімай жывёлы, але ж яна не можа зразумець, дзе яе кот, піша onet.pl.

Цяжка паверыць, але на гэтай простай ілюстрацыі насамрэч ёсць кот. Каб пабачыць яго, вам спатрэбіцца трошкі ўважлівасці, а таксама правільны ракурс. Прыгледзьцеся і паспрабуйце знайсці ката, але майце на ўвазе, што для гэтага вам спатрэбіцца здольнасць да абстрактнага мыслення. Калі вы здолееце вырашыць загадку адразу, вы вельмі кемлівы чалавек.

Трэба падказка? Нічога страшнага, бо гэта сапраўды складаная галаваломка. Майце на ўвазе, што вам можа быць прасцей пабачыць ката, калі вы павернеце галаву на 90 градусаў налева. Шукайце сілуэт ката на сцяне ў правай частцы малюнка.

Усё яшчэ не бачыце жывёлы? Шукайце адказ на галаваломку пад анонсамі.

Колькі прастакутнікаў і квадратаў вы можаце знайсці?

Кітаец атрымаў заробак манетамі — агульная вага выплаты склала 60 кілаграмаў

Ці карысна спаць у шкарпэтках? Доктар не сумняецца

 Адказ:

Фота: Reddit / OwnByNox

Каментары8

  • Сцяпан
    28.09.2022
    Ката знайсці цяжэй чым дэмакратыю ў Беларусі
  • Бярозы ўжо напалову рудыя
    29.09.2022
    Разам з катом прыбіраньне ўвогуле ня зробіш. Весялей можа й будзе, чаго ня будзе, дык гэта прыбіраньня. :)
  • хх і рукі ў бокі
    01.10.2022
    зноў змясцілі на загалоўную...
    зачэм? - спрашываецца ў задачніку
    каб патлумачыла, як за пару сек знайсці ката*?
    ну блін. гэта ж зусім проста. элементарна.

    усё даволі брутальна на гэтым рысунку. трэба шукаць хвалістую лінію - першая думка была. а - вось яна. а далей ўсё проста

    я сапраўды знайшла за 1,5 секунды. бачыць бог, калі толькі ён ёсць) я ніколькі не маню

    *дарэчы. прыгледзелася да рысунка лепш. гэта сапраўды кот, а не котка

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА1

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

У гонар беларускага байца назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе1

Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца2

Заўтра ў Беларусі будзе да +35°С, але ў Мінску «ўсяго» +30°С3

Прынцэса Кейт Мідлтан наведае фінал Уімблдона ў нядзелю1

Міністарка спорту Францыі за два тыдні да Алімпіяды выкупалася ў Сене, ледзь не паслізнуўшыся на прыступках ВІДЭА1

Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку121

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА1

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →