Грамадства55

Беларусам, якія будуць звяртацца па візу або захочуць пасяліцца ў Літве, зададуць пытанні пра вайну

Грамадзяне Беларусі і Расіі, якія будуць звяртацца па нацыянальную візу або дазвол на жыхарства ў Літве, павінны будуць адказаць на складзеныя пытанні, адказы будуць мець вырашальнае значэнне пры вынясенні вердыкту, сказана ў прэс-рэлізе Дэпартамента міграцыі, піша Delfi.

Калі іншаземец адмовіцца адказваць на пытанні або адказваць на ўсе пытанні, яго заяўку не будуць прымаць. Такі апытальнік Дэпартамент міграцыі можа даваць і грамадзянам іншых краін.

Апытальнік з'явіўся пасля таго, як міністр унутраных спраў Агне Білатайце ўнесла змены ў законы, што рэгламентуюць парадак выдачы дакументаў грамадзянам іншых краін, якія звяртаюцца па дазвол на жыхарства ў Літве. Свае рэкамендацыі па такім апытальніку ДМ падаў і Дэпартамент дзяржбяспекі.

Апытальнік павінны будуць запаўняць усе грамадзяне Беларусі і Расіі з 18 гадоў, калі яны будуць звяртацца па новыя дакументы або прасіць падоўжыць дазвол на жыхарства ў Літве, ці ж па нацыянальную візу.

У апытальніку грамадзяне іншых краін павінны будуць падаць інфармацыю пра сваю адукацыю, месцы працы, службу ва Узброеных сілах, аб бізнэс-сувязях, кантактах з дзяржаўнымі ведамствамі краін, якія не з'яўляюцца краінамі НАТА і ЕС, таксама павінны будуць выкласці сваю пазіцыю па пытанні ваеннай агрэсіі Расіі ва Украіне.

«Іншаземец, які хоча прыехаць у Літву і жыць тут, мусіць быць шчырым і адкрытым. Ён павінен паказаць, што гатовы супрацоўнічаць з прымаючай яго краінай», — падкрэсліла кіраўнік ДМ Эвеліна Гудзінскайце.

Паводле яе слоў, гэта будзе дадатковы фільтр бяспекі, які дазволіць больш аператыўна выявіць замежнікаў, якія ў мінулым мелі сувязі з недэмакратычнымі рэжымамі і могуць уяўляць пагрозу нацбяспецы Літвы.

Калі грамадзянін Расіі ці Беларусі, які хоча атрымаць візу або дазвол на жыхарства ў Літве, адмовіцца запаўняць апытальнік ці не адкажа на ўсе пытанні, то спецыялісты ДМ могуць не прымаць яго заяўку. Калі такі чалавек падасць ілжывыя звесткі або схавае нейкую значную інфармацыю, то гэта стане падставай для скасавання дазволу на жыхарства або візы.

Каментары5

  • счётчик Гейгера
    05.12.2022
    всё правильно ! Не может Павличенко с сыном или Азарёнок получать визы в Европу... Алтай, Бурятия, в лучшем случае Крым или Чукотка, или по "золотому кольцу россии"
  • Тайминг
    05.12.2022
    Лучше поздно, хотя такие меры нужно было вводить ещё 24.02.
  • Мойша
    06.12.2022
    Гэта ўсе ні як не ўратуе іх ад агентуры

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →