Грамадства55

У Польшчы шырацца беларускамоўныя службы ў касцёлах. Дзе і калі іх можна наведваць?

Беларусы-каталікі ў Польшчы арганізавалі пастаянныя службы на роднай мове ў сямі гарадах. Каталіцкі актывіст Арцём Ткачук расказаў падрабязнасці.

Фота: catholicby.pl

Набажэнствы па-беларуску ў Польшчы былі і раней, да 2020 года і масавай эміграцыі беларусаў, асабліва ў Варшаве і Любліне. Але ж пасля пачатку пратэстаў барацьба за малітву на роднай мове ўзмацнілася. «Прыехала надта шмат людзей, у тым ліку і актыўных каталікоў. Узнікла патрэба маліцца як дома — па-беларуску, са сваімі людзьмі, і тыя разавыя службы, што адбываліся раней, пачалі рабіць пастаяннымі, кожную нядзелю», — кажа Арцём Ткачук.

Арцём падкрэслівае, што ініцыятыва беларускамоўных набажэнстваў сыходзіла знізу. Людзі кідалі заклік і самі вырашалі пытанне, шукалі святароў.

Цяпер, тлумачыць Ткачук, на беларускіх набажэнствах служаць два тыпы святароў: польскія святары, што некалі служылі ў нашай краіне, і святары-беларусы, што вымушаныя былі з'ехаць па палітычных прычынах.

Актывіст расказвае, што імкненне да такіх служб звязанае не толькі з даэміграцыйнымі звычкамі: «Беларусы прыязджаюць са сваімі псіхалагічнымі траўмамі, у даволі дрэнным стане. У польскіх парафіях людзям часам цяжка зразумець, чаму мы выехалі і што ў нас адбылося, што такое ператрус і затрыманне. Ды і сам досвед эміграцыі не па сваёй волі цяжкі — багата людзей змагаецца з дэпрэсіяй, не можа знайсці сябе і пачаць працаваць. Беларусы пачалі арганізоўваць такія службы яшчэ і таму, што ім хацелася дзяліцца нечым, быць у сваім коле».

Цяпер службы адбываюцца ў сямі гарадах Польшчы — Варшаве, Кракаве, Гданьску, Беластоку, Лодзі, Уроцлаве, Любліне. Штотыдзень на іх прыходзіць не менш за некалькі дзясяткаў чалавек, а то і сотня, у святы парафіян нашмат больш.

Арцём падкрэслівае, што, верагодна, не ўсе беларусы яшчэ ведаюць пра такую магчымасць, а камусьці, можа, зручней хадзіць у польскамоўны касцёл.

Не ўсе разумеюць каштоўнасць службы на сваёй мове і ў сваім асяроддзі, людзям прасцей наведваць польскую парафію. Ткачук згадвае дзясяткі гісторый, калі беларусы пасля польскага касцёла траплялі на службу на роднай мове і адгукаліся пра яе словамі «Ваў, нібыта дома пабываў!», плакалі, як чулі богаслужбовыя гімны па-беларуску.

Арцём называе і яшчэ адну праблему, якая замінае збіраць больш людзей на беларускамоўных службах: «Беларусь — напэўна, не асабліва веруючы край, і каталікі — гэта меншасць, можа, і меншасць сярод тых, хто выехаў».

Але ён заклікае далучацца да службаў не толькі з рэлігійных меркаванняў — гэта магчымасць пабыць сярод сваіх. 

Расклад набажэнстваў 

Варшава, плошча Трох Крыжоў, касцёл св. Аляксандра, дольны храм (уваход з вуліцы сходамі ўніз)

Святая Імша — панядзелак і чацвер, 18:00

Святая Імша: нядзеля і ўрачыстасці — 11:30 і 18:00

Гданьск, 80-894 ELŻBIETAŃSKA 9/10, парафія св. Юзафа

Святая Імша — нядзеля, 14:30

Уроцлаў (WROCŁAW — BROCHÓW), 52-115 UL. BIEGŁA 3, парафія св. Георгія Мучаніка і Узвышэння святога Крыжа

Святая Імша — кожная другая нядзеля месяца, 15:00

Люблін, ul. Krakowskie Przedmieście 42, Klasztor zakonu braci mniejszych kapucynów

Святая Імша — кожная трэцяя нядзеля месяца (кастрычнік-чэрвень), 14:30

Кракаў, 30-715 ul. Saska 2, парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса

Святая Імша — нядзеля, 14:30

Лодзь, 90-001 ul. Ogrodowa 2, парафія св. Юзафа

Святая Імша — нядзеля, 14:00

Беласток, ul. Wroclawska 8, парафія Маці Божай Гвадэлупскай

Расклад службаў пакуль дапаўняецца, інфармацыю можна шукаць тут.

За зменамі і іншай неабходнай інфармацыяй па беларускамоўных службах у Польшчы можна сачыць тут.

У Беластоку з’явіліся каталіцкія набажэнствы па-беларуску

«Толькі дзеянне ратуе». Спыталі ў вядомых беларусаў, як перажыць гэтыя часы

Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Што будзе далей?

Каментары5

  • Нарколаг
    02.12.2022
    Рэлігія - опіум для народа!
  • мясцовы2
    02.12.2022
    Слава беларускай экспансіі!!
  • Gorliwy Litwin
    02.12.2022
    вялікі дзякуй усім хто ангажаваўся ў гэтую вялікую справу. Гэта вельмі важна каб не асіміллявацца, а калі Бог дапаможа - дык вярнуцца на радзіму з новымі сіламі

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»7

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Усе навіны →
Усе навіны

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

Памочнікі Палесціны сталі фаварытамі Нобелеўскай прэміі міру. Як так атрымалася?6

Помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе перанеслі на іншае месца4

У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга на возеры перакулілася судна. Ахвяр можа быць сотні3

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»7

Сілавікі ўзяліся за карыстальнікаў твітара — дзясяткі акаўнтаў звычайных беларусаў сталі «экстрэмісцкімі»

Галоўнае
Усе навіны →