Грамадства22

«Усё жывое ва мне забілі». Юрый Касцюк, які быў экстрадзіраваны з Расіі, сядзіць адзін у камеры і не атрымоўвае лістоў

Жыхар Брэста Юрый Касцюк, якога ўжо другі раз прызналі палітвязнем, зараз знаходзіцца ў баранавіцкім СІЗА. У лісце маці ён скардзіцца, што зусім не атрымлівае лістоў, а ад адзіноты можна звар’яцець.

Фота: «Вясна»

Ліст пад нумарам тры, які атрымала маці, поўны суму.

«Не ўпэўнены, што мае лісты да цябе даходзяць, але пішу табе ўжо трэці ліст. І адзін адправіў дзеду з бабай. Я яшчэ ніводнага ліста не атрымаў». 

«Не перажывай моцна. Усё будзе добра. Другі раз, такія справы. Трымаюся як магу. Хутчэй бы ўсё гэта скончылася. Ва ўсяго ёсць мяжа. У цярпення таксама.

Навінаў не ведаю асабліва. Па радыё чуў пра УНС, але без падрабязнасцяў. Амністыя мяне не кране, адразу было зразумела». 

«Добрага распавесці няма чаго. Думаю, сама разумееш мой стан пасля пераезду і ўсяго, што адбылося, што адбываецца далей. Нават не ведаю, чым я такое заслужыў. Нармалёвае такое выпрабаванне. Усё добрае і жывое ўва мне проста забілі».

«Ад таго, што рабіць няма чаго, лісты не прыходзілі яшчэ — дні цягнуцца доўга. А аднаму ў камеры сядзець — жэсць поўная. Звар’яцець можна».

Ён просіць маці акуратна пісаць у лістах, «каб нічога лішняга». Як што, дык ліст не пусцяць.

Юрый Касцюк — ужо двойчы палітвязень. Першы раз яго затрымалі за тое, што ў верасні 2020 года ён каля гасцініцы «Маладзёжная» падчас размовы з сябрамі тузануў дзяржаўны сцяг, які там вісеў. Сцяг зваліўся.

Суддзя палічыў Касцюка вінаватым па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса і 17 лістапада 2020 года прызначыў пакаранне (максімальнае па гэтым артыкуле) — адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. У выніку Юрыю прысудзілі 1 месяц і 16 дзён калоніі агульнага рэжыму, якія ён адбываў у гродзенскай турме № 1. Пасля быў пераведзены ў ПК № 3.

Юрый цалкам адбыў пакаранне і 6 студзеня 2022 быў вызвалены.

15 лютага 2022 Юрыя ізноў затрымалі. 14 лютага 2022 года чат «Валейбол па выходных» быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Сярод яго ўдзельнікаў, паводле абвінавачвання, быў і Касцюк.

Юрый быў абʼяўлены ў міждзяржаўны вышук і 15 мая 2022 года затрыманы ў Сочы. Ён падаўся на статус уцекача, пасля адмовы даць яму прытулак вырашыў абскардзіць рашэнне.

Нягледзячы на працэс, 13 кастрычніка прыставы адвезлі Юрыя ў аэрапорт для экстрадыцыі. Пры гэтым яго збівалі па дарозе. У аэрапорце Юрый спрабаваў нашкодзіць сабе і парэзаў жывот, каб спыніць катаванні і незаконную экстрадыцыю. Яго вярнулі ў цэнтр часовага ўтрымання замежных грамадзян, дзе ён зняў пабоі.

16 кастрычніка Юрыя Касцюка вывезлі ў Беларусь і змясцілі ў ІЧУ Пружанаў, а пазней перавялі ў баранавіцкі СІЗА-6.

Падтрымаць Юрыя Касцюка можна лістом на адрас:

СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Касцюк Юрый Андрэевіч.

Каментары2

  • антисвета
    04.11.2022
    [Рэд. выдалена]
  • lazy-bones
    06.11.2022
    najbłagoje to što ŭžo ničomu nia jość ździŭlony

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву12

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Пад сцягам Пуціна збіраецца ўсё фашыствуючае ў свеце11

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву12

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →