У сярэдзіне кастрычніка ў вальер Калінкавіцкага аддзела Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў завезлі 50 дзікіх ланяў для ўтрымання і далейшага рассялення ў паляўнічыя гаспадаркі, паведамляе БелТА.
Пасля закупкі партыі жывёл на першым этапе іх завозяць у загадзя створаны ў паляўнічай гаспадарцы вальер для іх часовай ператрымкі. Ператрымка займае, як правіла, каля паўгода — да заканчэння цялення самак і калі маладняк трохі падужэе, гэта значыць прыкладна да сярэдзіны лета.
Увесь гэты час работнікі паляўнічай гаспадаркі кормяць і даглядаюць жывёл, праводзяць прафілактычную апрацоўку супраць розных паразітаў. «Калі жывёл выпусцяць з вальера, месца вакол яго стане для маладняка сапраўднай радзімай. Месца выпуску амаль заўсёды з’яўляецца ядром іх мікрапуляцыі ў паляўнічай гаспадарцы», — распавялі ў БТПР.
Арганізацыйныя структуры БТПР робяць закупку і засяленне высакародных аленяў, а апошнім часам і ланяў, у арандаваныя паляўнічыя ўгоддзі з 2014 года.
Да 2021 года ў паляўнічыя ўгоддзі больш за 50 паляўнічых гаспадарак таварыства ва ўсёй краіне заселена амаль 3 тыс. асобін высакароднага аленя і больш за 50 ланяў.
Каментары