Лукашэнка: толькі ідыёт можа сказаць, што я павярнуў на Захад + пра пісталет
Пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў сёння расійскім рэгіянальным СМІ.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў сёння расійскім рэгіянальным СМІ.
Фраза прагучала ў пасажы пра саюзную дзяржаву:
У чым віна Лукашэнкі, што ён разбурае саюзную дзяржаву. Калі мы разбураем эканамічны падмурак нашага адзінства, тут і Лукашэнка не дапаможа. Калі б разышліся ў гэтай сфэры, а гэта сама адчувальная вайсковая сфэра, мы б гэты вучэньні ніколі не правялі…
І толькі ідыёт можа пасьля гэтага сказаць, што Лукашэнка павярнуў на Захад, яшчэ некуды там павярнуў і кінуў Расею. Мы заўсёды былі за аб’яднаўчыя працэсы.
У нас толькі два пісталеты Глок і тое, толькі ў Службе бясьпекі. Нядаўна ў Завідава мне прэзыдэнт Расеі паказаў новы пісталет Ярыгіна. Пэўна, ніхто з вас яго ў руках не трымаў. Цудоўная рэч: куды цэлісься, туды і трапляеш. Я наогул быў уражаны, я вайсковы чалавек. Я ўзяў гэты пісталет — гэта самае ненавісная мая зброя і я заўсёды дрэнна страляў з пісталета —
узяў гэты пісталет, я ж кажу, куды цэлісься, туды і трапляеш. Я быў уражаны.
Я прыяжджаю ў Сочы. Ён дастае з кішэні і кажа: »Дару!». Праз паўгода ён мне падарыў гэты пісталет з усімі дакумэнтамі. Цудоўная рэч.
Каментары