Грамадства

Беларусы з усяго свету могуць далучыцца да акцыі «Ноч паэтаў»

Ноч паэтаў — памятны час. Сёлета яна праходзіць на фоне няспынных рэпрэсій, у тым ліку скіраваных на дзеячаў культуры ў Беларусі, на фоне ўкраінскай трагедыі. Гэта надае яшчэ большую значнасць падзеі. І ў ёй можа прыняць удзел кожны, дадаўшы сваю імпрэзу памяці праз адмысловую форму на сайце.

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. Тады ў Мінску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. 

Сёння мы называем гэтую дату Ноччу паэтаў і ў гэтыя дні аддаём даніну памяці нашым выдатным творцам, якія былі фізічна знішчаныя тагачасным рэжымам. Але іх памкненне да свабоды творчасці, іх вольны дух, іх авантурызм, эксперыментатарства ў паэзіі і цяпер працягваюць натхняць нашых сучаснікаў.

Штогод 29-30 кастрычніка праходзяць акцыі памяці, літаратурна-музычныя вечарыны, сімвалічнымі героямі якіх становяцца нашы расстраляныя паэты. Летась маштаб акцыі перакрочыў межы Беларусі і сягнуў далёка за акіяны. Тады прайшло каля 40 імпрэз у 38 гарадах свету. 

Ноч паэтаў — памятны час. Сёлета яна праходзіць на фоне няспынных рэпрэсій, у тым ліку культурных дзеячаў у Беларусі, на фоне ўкраінскай трагедыі. Гэта надае яшчэ большую значнасць падзеі. 

Мы памятаем сваіх расстраляных творцаў, спяваем песні на іх вершы і чытаем кнігі. Мы згадваем пра іх не толькі з сумам, але і з удзячнасцю — за тую любоў да жыцця, што і сёння гучыць са старонак старых выданняў, свеціцца на фотаздымках. 

Цягам усяго кастрычніка на адмысловы сайт будуць дадавацца матэрыялы, прысвечаныя рэпрэсаваным паэтам, на YouTube-каналах партнёраў выйдзе некалькі праграмных відэа (у тым ліку — відэаверсія спектакля «За што» літоўскага рэжысёра Андруса Даралы пра падзеі кастрычніка 1937 года). Таксама запланаваная афлайн-прэзентацыя новага выдання кнігі «(Не)расстраляныя». 

Вы таксама можаце далучыцца да «Ночы паэтаў». Праз адмысловую форму на сайце можна прапанаваць імпрэзу, тым самым дадаць яе на агульную мапу. Гэта не абавязкова мусіць быць маштабная акцыя. Тэматычная вечарына для сяброў, супольны прагляд фільма, чытанне вершаў у гарадскім парку — таксама форма ўшанавання памяці. 

Сачыце за абнаўленнямі на сайце, дадавайце свае імпрэзы на мапу і давайце правядзём Ноч паэтаў разам.

Каментары

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?7

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Усе навіны →
Усе навіны

Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі6

Аргенцінскі цуд. Як Мілей утаймаваў інфляцыю менш чым за год13

Не толькі сякеры: МТЗ збіраецца вырабляць рапсавы алей5

Махляры прымусілі мінчанку цалкам распрануцца перад камерай

У Каліфорніі вылавілі другую за паўгода трохметровую «рыбу Суднага дня» — яна прадказвае бяду6

Святлана Алексіевіч: Давайце спачатку возьмем уладу, а потым будзем вырашаць моўнае пытанне37

У Сухумі пратэстоўцы зносяць агароджу вакол парламента ВІДЭА5

Настаўніца з Барысава перавяла махлярам 75 тысяч рублёў6

«Пайшоў ты!» Першая лэдзі Бразіліі аблаяла Ілана Маска — той адказаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?7

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Галоўнае
Усе навіны →