Вайна33

На Данбасе ўкраінскія войскі падышлі да Крамянной, пад Крывым Рогам прабіваюцца да Берыслава

Расійскія франтавыя блогеры характарызуюць сітуацыю ў раёне Залатой Балкі як крытычную для расіян.

Мапа фронту між Ліманам, Крамянной і Сватавам паводле «Рыбаря» па стане на 2 кастрычніка

«Херсонская вобласць. Паўночны ўсход. Напрамак н. п. Шаўчэнкаўка — Залатая Балка. Сітуацыя крытычная», — скупа паведамляе расійскі франтавы тэлеграм-канал «Два майора».

«На Берыслаўскім напрамку праціўнік працягвае прасоўванне, укліньваючыся ў наша размяшчэнне. Перадавыя падраздзяленні праціўніка праніклі да ўскраін сяла Бяляеўка. Сяло Шаўчэнкаўка — пад кантролем УСУ. Глыбіня прарыву праціўніка перасягнула 7 кіламетраў ад зыходнай пазіцыі», — піша інфармаваны Ігар Гіркін (Стралкоў).

Удар украінскіх вайскоўцаў на Херсонска-Крыварожскім кірунку ў нядзелю пасля абеду быў нечаканы. Украінцы кінулі вялікія сілы бранятэхнікі на прарыў фронту на правым беразе Дняпра. Адначасова атакі для адцягвання ўвагі былі нанесеныя ў раёне Давыдавага Броду і Белай Крыніцы ў цэнтры і Праўдзіна на поўдні.

Крытычным некаторыя расійскія блогеры называюць і становішча ў раёне Крамянной на Данбасе. Пакуль ішла зачыстка вызваленага Лімана, перадавыя ўкраінскія войскі замацаваліся ў Торскім, Цёрнах і занялі ваколіцы Крамянной — горада, размешчанага за 35 кіламетраў на ўсход ад Лімана. Расійскія войскі спрабуюць выстраіць лінію абароны па лініі Крамянная—Сватава, але, мяркуючы па тоне расійскіх блогераў, яны не надта разлічваюць на поспех.

«Зараз праціўнік хутчэй за ўсё засяродзіць свае намаганні на пераразанні камунікацый па трасе з Крамянной у Сватава з далейшым прасоўванне на поўнач. ДРГ праціўніка ўжо выходзяць на гэту дарогу», — піша расійскі прапагандыст WarGonzo.

«Паўстае пытанне аб утрыманні Крамянной — аднаго з ключавых пунктаў, якія забяспечваюць паўночны фланг абароны Лісічанска. Крамянную здаваць нельга ні ў якім разе», — заклікае палкоўнік Гіркін.

Крамянная — горад, у якім да вайны жыло 18 тысяч чалавек. Ëн стаіць на левым беразе Северскага Данца адразу над далінай ракі. Ад яго 30 км да Лісічанска. Крамянную расіяне занялі 18 красавіка.

Нагадаем, што 1 кастрычніка расійскае Мінабароны прызнала страту Лімана. «У сувязі са стварэннем пагрозы акружэння саюзныя войскі былі адведзеныя з населенага пункта Чырвоны Ліман на больш выгадныя рубяжы», — гаворыцца ў заяве Масквы.

29 верасня ўкраінскія войскі ўзялі Ямпаль і Стаўкі, тым самым практычна замкнуўшы кола акружэння вакол Лімана.

Ліман — горад на поўнач ад левага берага Северскага Данца. Да вайны ў ім жыло каля 22 тысяч чалавек. Расійскія войскі занялі яго 29 мая, пасля баёў.

Паўночней украінцы стварылі шматлікія плацдармы на левым беразе ракі Аскол і наступаюць ад Лазавой, Купянска ды Двурэчнай у кірунку Баравой і Сватава.

Сватава — райцэнтр на поўначы Луганскай вобласці, да вайны ў ім жыло 16 тысяч чалавек. Расійскія войскі акупавалі горад 6 сакавіка, на 11-ы дзень вайны.

Вызваленне Сватава мела б як стратэгічныя, так і маральныя наступствы. Гэта быў бы першы вызвалены райцэнтр Луганскай вобласці, якая на сёння амаль цалкам кантралюецца расійскімі войскамі.

У выніку імклівага наступу 5—10 верасня ўкраінская армія вызваліла Балаклею, Купянск, Ізюм і Ваўчанск, а расійскія злучэнні хаатычна адступілі на левыя берагі рэк Северскі Данец і Аскол. У выніку расіянам не ўдалося стварыць надзейнай лініі абароны па гэтых рэках, як яны спадзяваліся, але і ўкраінская армія не заняла з налёту Ліман і Сватава. Баі за Ліман доўжыліся тры тыдні, але разам з яго акружэннем расійская абарона рассыпалася і ўкраінцы прасунуліся на 30 км на поўнач і 30 км на ўсход, вызваліўшы пад тысячу квадратных кіламетраў.

Баі рознай інтэнсіўнасці на подступах да гэтых гарадоў працягваюцца ўжо амаль два тыдні.

Адначасова расійскія блогеры і камандзір Аляксандр Хадакоўскі паведамілі, што расійскія войскі пакінулі раней захопленыя пазіцыі ў Мар'інцы і Пясках пад Данецкам.

У той жа час пад Херсонам і Запарожжам працягваюцца пазіцыйныя баі, лінія фронту не мяняецца.

Выглядае, што рэзервы расійскага камандавання вычарпаліся, і спадзявацца Расіі застаецца толькі на новых мабілізаваных. Але і Украіна пакуль не мае дастаткова рэзерваў і авіяцыі, каб ствараць вялікія катлы, і абмяжоўваецца павольным прасоўваннем.

Чытайце таксама:

Міністр абароны ЗША: Мы ўсе павінны быць натхнёныя тым, што бачым

«Тэхнікі і людзей у хахлоў проста процьма». Украінскія войскі нечакана атакавалі на Крыварожскім і Херсонскім участках

«На больш выгадныя рубяжы». Стала вядомая афіцыйная фармулёўка Мінабароны Расіі пра здачу Лімана 

Зяленскі: Украінскія войскі цалкам зачысцілі Ліман на Данеччыне

Каментары3

  • полк
    02.10.2022
    Слава ўкраінскім ваярам, што бароняць сваю краіну!
  • *
    02.10.2022
    Слава Ўкраіне! Героям слава!
    Жыве Беларусь!
  • *$=¥=€=£*
    02.10.2022
    План Вольдемара был прост до безобразия.окружить Украину и разделить её надвое.зайти через одессу и приднестровье.с юга . а с севера через волынь соединится с южным фронтом.а там и штурм Киева.конец " укрохунте".но вначале оглушительная артподготовка плюс массированный авианалёт.но украинцы нанесли контрудары первыми.что имеет колоссальный эффект для противника(-Динамо бежит ? - все бегут.даже кантемировка).каждая вояка знает , что сломав противника психологически , ты на 50℅ уже победил.остальное -это техническое добивание(бей в одно слабое место.и кабанчик завалится).московщина повторяет путь николашки 2 , который после неудач сам прибывает рулить фронтами в ставку , но ещё больше удручает военное положение.а дальше будет только больше смуты.на примере прошлого.в российской империи была обыкновенная армия.не хуже и не лучше.просто царек расставлял на высшие должности людей не по уму , а по протекции.вот и результат -революция.так и сча в московщине.Вольдемар будет снимать , тусовать , но ставить проверенных(а других в колоде и нет)людишек.так где в той колоде мог появится нормальный полководец ? Не родит свинка апельсики.генерал ивашов , работавший в гл.штабе при совке , все чотко спрогнозировал шваброприводным накануне войны ихния раскладки.потому шо отставной генерал хоть и был штабистом , но практиком теории глубокого планирования , а не голубым мечтателем имперских ишпеней

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ5

СпортДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

На Пуэрта-Рыка правялі рэферэндум і прагаласавалі за ўваход у склад ЗША

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне16

Медыцынскую тэхніку заходняй вытворчасці Беларусь замяняе на кітайскую і турэцкую1

Лукашэнка заявіў пра подзвіг Трампа і пажадаў Амерыцы «зноў стаць вялікай»10

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ5

СпортДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →