Урад Латвіі збіраецца скасаваць пагадненне з Беларуссю аб узаемных паездках грамадзян
Пагадненне было заключана 1 жніўня 2008 года для палягчэння паездак жыхароў абедзвюх краін. У МЗС Латвіі падкрэслілі, што цяпер Латвія не бачыць магчымасці для працягу дамоўных адносін з Беларуссю ў сферы паездак грамадзян. Пытанне разгледзяць 13 верасня.
У 2020 годзе набыло моц пагадненне паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму. Яно таксама прадугледжвае вызваленне ад рэгістрацыі грамадзян ЕС, у тым ліку Латвіі, асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Латвіі, і неграмадзян краіны пры знаходжанні на тэрыторыі Беларусі да 30 дзён.
Са спыненнем дзеяння дамовы будзе прымяняцца звычайны парадак рэгістрацыі, які прадугледжвае, што трэба зарэгістравацца на працягу дзесяці дзён пасля ўезду ў Беларусь, удакладнілі ў латвійскім ведамстве.
Раней Латвія выйшла з пагаднення аб трансгранічным супрацоўніцтве з Беларуссю.
6 верасня ўрад суседняй краіны прыняў рашэнне аб прыпыненні выдачы часовых дазволаў на жыхарства грамадзянам Расіі і Беларусі да 30 чэрвеня 2023 года.
Што тычыцца сваіх грамадзян, то прымаючы пад увагу значныя рызыкі і непрадказальнае развіццё сітуацыі з бяспекай, МЗС настойліва заклікае грамадзян Латвіі ўвогуле не ездзіць у Беларусь.
Каментары