Здароўе44

Ці можна выпіваць, калі вы прышчапіліся ад кавіду?

Як бы ні хацелася, але вірус кавіду нікуды не сышоў, і асноўныя меры перасцярогі супраць яго яшчэ актуальныя. Адна з такіх мер — прышчэпка: яна не гарантуе, што вы не захварэеце, але моцна павышае верагоднасць перанесці кавіду лёгка. Ці можна пасля яе ўжываць алкаголь?

Фота: pixabay.com

Калі вы нарэшце атрымалі прышчэпку ад кавіду, першасную ці бустарную, у вас можа ўзнікнуць жаданне гэта адсвяткаваць і асушыць адзін-два келіхі. Або вас запрашаюць на вечарыну, ад якой вы не можаце адмовіцца, і ў той жа дзень у вас чакаецца прышчэпка. Як аказалася, алкаголь і вакцына ад кавіду не заўсёды добра спалучаюцца паміж сабой, піша The New York Times.

Калі размова пра адну-дзве порцыі алкаголю, у навукоўцаў няма доказаў, што такая колькасць выпітага хутка пасля прышчэпкі зробіць яе менш эфектыўнай. Некаторыя даследаванні нават сведчаць, што ў доўгатэрміновай перспектыве маленькія ці сярэднія порцыі спіртнога могуць паляпшаць працу імунітэту, бо яны памяншаюць запаленне ў арганізме.

З іншага боку, больш актыўнае ўжыванне алкаголю, асабліва ў доўгатэрміновай перспектыве, можа прыгнятаць імунную сістэму і, імаверна, уплываць на тое, як арганізм рэагуе на вакцыну. Арганізму могуць спатрэбіцца некалькі тыдняў, каб выпрацаваць такую колькасць антыцелаў супраць кавіду, якой хапіла б для абароны ад хваробы. І таму ў гэты час любы фактар, які ўплывае на рэакцыю імунітэта, можа аслабіць арганізм перад інфекцыяй.

Такім чынам, эксперты раяць пасля прышчэпкі не перавышаць умераных доз алкаголю — не больш за 2 порцыі спіртнога ў дзень для мужчын і не больш за 1 порцыя для жанчын. Пад адной порцыяй напою маюць на ўвазе прыкладна 150 мілілітраў віна, 350 мілілітраў піва і 45 мілілітраў моцных спіртных напояў.

Яшчэ адна прычына трымаць сябе ў руках пасля вакцыны — тое, што празмерная колькасць выпітага і пахмелле пасля яе могуць узмацніць пабочныя эфекты пасля вакцынацыі, у тым ліку і ліхаманку ці болі. Але, зноў жа, адзін келіх шампанскага ў гонар прышчэпкі вам наўрад ці нашкодзіць.

Зорка Галівуда Бэн Афлек прызнаўся, што ён прыродны алкаголік. І больш за ўсё шкадуе пра адно расстанне

Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу

Ці магчыма стаць п’яным без алкаголю?

Каментары4

  • Абу
    09.09.2022
    Не стаў чытаць, бо некаторыя рэчы лепш не ведаць :)
  • Satan
    10.09.2022
    Нужно! Я через 10 минут после прививки пошел на пиво. В итоге непьющие жена и ребенок ковидом болели, а я нет.
  • Шашлык-башлык-кирдык
    10.09.2022
    Satan, да-да. А ещё костёр с дымом хорошо помогают защититься от ковида, ну, и трактор, безусловно. Это же давно известно, предводитель запатентовал сию методу ещё в 20-м.

Ці адчуваюць беларусы рост даходаў, пра які сведчыць статыстыка? Пагутарылі з прадстаўнікамі розных прафесій

Ці адчуваюць беларусы рост даходаў, пра які сведчыць статыстыка? Пагутарылі з прадстаўнікамі розных прафесій

Усе навіны →
Усе навіны

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

З аўкцыёну амаль за мільён даляраў прадаюць калісьці знакаміты завод

Ізраільскі бізнэсмен пайшоў на кантакты з іранскай разведкай дзеля беларускай жонкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці адчуваюць беларусы рост даходаў, пра які сведчыць статыстыка? Пагутарылі з прадстаўнікамі розных прафесій

Ці адчуваюць беларусы рост даходаў, пра які сведчыць статыстыка? Пагутарылі з прадстаўнікамі розных прафесій

Галоўнае
Усе навіны →