Здароўе88

Ці магчыма стаць п’яным без алкаголю?

Мы прывыклі звязваць стан ап’янення з алкаголем, але, як аказалася, выпіўка для яго не заўсёды патрэбная. Расказваем, як магчыма ап’янець без алкаголю.

Фота: pixabay.com

Навукоўцы лічаць, што яшчэ мільёны гадоў таму ў нашых продкаў пачала развівацца здольнасць ператраўліваць алкаголь. Магчыма, сваю ролю адыграла выпадковая генетычная мутацыя, якая дазволіла старажытным людзям спажываць гнілую ферментаваную садавіну, піша healthdigest.com.

Перанясёмся ў 7000 год да н.э. — менавіта з гэтага часу, згодна з данымі археолагаў, людзі пачалі спажываць алкагольныя напоі. З таго часу людзі былі апантаныя алкаголем.

Але ж у той час было невядома, што некаторым людзям зусім не трэба алкаголь, каб ап’янець. Рэч ў вельмі рэдкай хваробе — сіндроме аўтапіваварні, ці, інакш кажучы, сіндроме ферментацыі кішэчніка.

Гэты сіндром узнікае, калі ўнутры кішэчніка міжволі выпрацоўваецца алкаголь. Арганізм чалавека ператварае прадукты, багатыя на цукры і вугляводы, у этанол.

Сіндром аўтапіваварні можа суправаджацца вялікай колькасцю пабочных эфектаў. У чалавека з такім сіндромам можа ўзнікаць адрыжка і галаўны боль, у людзей можа пагаршацца маторыка і канцэнтрацыя. Іншыя сімптомы — галавакружэнне, стомленасць, праблемы з маўленнем і дэзарыентацыя.

Адной з прычын сіндрому можа быць празмерна доўгае выкарыстанне антыбіётыкаў. Акрамя таго, людзі з хваробай Крона, дыябетам, сіндромам раздражнёнага кішэчніка і атлусценнем могуць больш рызыкаваць захварэць на сіндром аўтапіваварні.

Па даных на 2021 год, ва ўсім свеце зарэгістравана менш за 100 выпадкаў гэтага таямнічага сіндрому — але ж магчыма, што проста не ўсе выпадкі хваробы былі выяўленыя. Ёсць даныя, што людзі з сіндромам аўтапіваварні могуць моцна ап’янець усяго ад некалькіх чарак алкаголю, але гэта не значыць, што такі сіндром ёсць у кожнага, хто мае нізкую талерантнасць да выпіўкі.

Навукоўцы: Калі ў юнацтве піць аднаму, гэта можа пазней прывесці да алкагалізму

Злоўжываеце алкаголем? Ваша скура гэта пакажа

14 найлепшых і найгоршых прадуктаў для вашай печані

Каментары8

  • магчыма
    02.08.2022
    чытала пра кітайца ў якога пачынаў працаваць унутраны спірт-заводзік, як толькі ён паесць. з'есць горстку рыса і ходзіць потым увесь дзень п'яны
  • магчыма
    02.08.2022
    а трошкі алкаголю вырабляецца ў ва ўсіх штодня. нават у чэпухі-бухі.

    "внутренний алкоголь необходим каждой клетке человеческого организма.
    Сегодня ученые сошлись во мнении, что эндогенный алкоголь играет важную роль в работе организма. Он регулирует процессы синтеза, участвует в образовании энергии и ее распределении, незаменим в адаптационных процессах, при метаболизме нейромедиаторов (серотонина, дофамина, норадреналина) и синтезе эндорфинов, то есть эндогенных морфиноподобных веществ, тех самых, без которых человек никогда не почувствует себя счастливым и удовлетворенным. Наверняка, вы знакомы с такими людьми — казалось бы, живи и радуйся, все для этого есть. Но вместо этого — бесконечные депрессии, самокопания, рефлексии, вплоть до неожиданных разводов или смены сферы деятельности, даже если она была вполне благополучной и приносила хороший доход. Все серьезно, а причина, возможно, всего лишь в нехватке нескольких граммов внутреннего алкоголя, которые, как утверждают ученые, должны ежедневно вырабатываться у здорового человека.
    Издание Journal of Analytical Toxicology опубликовало результаты исследований, которые утверждают, что само психическое состояние человека влияет на уровень выработки эндогенного этанола. Когда человек здоров и спокоен, уровень внутреннего алкоголя в его организме не превышает 0,01 промилле. Тогда в течение суток организм вырабатывает около 10 граммов чистого этилового спирта.Когда же человек находится в состоянии острого стресса, переживает сильные негативные эмоции, уровень эндогенного алкоголя в крови падает: например, после автомобильных аварий, сильных потрясений, серьезных травм. Так же уровень алкоголя в крови зависит от физических нагрузок и даже переохлаждения: если человек работает наизнос или сильно замерзает, содержание внутреннего алкоголя снижается. Хорошая новость: мы можем самостоятельно стимулировать количественный (возможно, и «качественный») уровень эндогенного алкоголя — положительными эмоциями и даже состоянием влюбленности."
  • Чепуха
    02.08.2022
    магчыма,
    Так, маеце рацыю, арганізм выпрацоўвае патрэбную сабе колькасіць алкагалі, але празь яе не ачмурэеш. А тут пра іншае вядзецца, кшталту спіртзаводу. Чэпуха! Прыклад з кітаянам не канае, ён мог штучным рысам абжэрціся. Вы ці ведаеце, што кітайцы даўно ўжо асядлалі вытворчасьць штучнага рысу, ды гоняць яго на экспарт ? Гэта кшталту гумы, падфарбаванай крэйдай. Вызнаць яго лёгка, паднясіце запалку - цераз 3-5 сек. ён узгарыцца...

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Ілан Маск вярнуў статус найбагацейшага чалавека ў свеце, пабіўшы ўласны рэкорд4

Ультраправая прыхільніца тэорый змоваў стане рэгуляваць урад ЗША25

Рычард Гір прадставіў новы серыял, у якім свае 20 секундаў славы атрымала і Беларусь2

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →