Касцюм і машыну ўзяў у бацькі. Што за хлопец «прадае» аўтамабіль у тыктоку
Яраслаў з вёскі Церахоўка. Як высветлілася, хлопец не збіраецца прадаваць «Аўдзі» свайго бацькі. Ён узяў машыну і касцюм у яго ў якасці рэквізіту, каб зняць тыкток.
«Чёткая, дерзкая, как пуля резкая». У тыктоку зрабіў фурор ролік беларуса, які незвычайна прадае машыну
Яраслаў зрабіў пародыю на вядомага тыктокера Аляксея Іванова. Той здымае ролікі, у якіх незвычайна прадае іншамаркі. Вось і хлопец вырашыў зрабіць падобнае відэа толькі ў беларускіх рэаліях.
Яраславу падабаюцца машыны, у будучыні ён марыць набыць сабе «Аўдзі» RS6.
Таксама днямі беларус выпусціў ролікі, у якіх ён прадае самаробны ровар і трактар. Там з’яўляецца новы рэквізіт — чамадан, які хлопец знайшоў дома на шафе, і сонечныя акуляры, якія былі модныя ў нулявых.
«Тут усталяваная сістэма педаліравання магутнасцю адна чалавечая сіла», — нахвальвае ён «спарткар» — самаробны ровар з прыкручанай скотчам калонкай.
Сам крэатыўшчык не чакаў, што яго ролік стане вірусным. Яраслаў будзе працягваць здымаць тыктокі.
Каментары