Кавун — адзін з улюбёных летніх прысмакаў. Мала хто ведае, але яго можна захоўваць на ўсю зіму. І каб прыгатаваць вам спатрэбіцца ўсяго 15 хвілінаў, піша Onet.pl.
Інгрэдыенты:
- чатыры кіло кавуна,
- сумесь пахучых перцаў (чорны перац, ружовы перац, белы перац, зялёны перац),
- дзве сталовыя лыжкі цукру, чайная лыжка солі і чайная лыжка лімоннай кіслаты на кожны слоік,
- сталовая лыжка насення кропу,
- чайная лыжка харчовай соды,
- кіпень.
Гатаванне:
- Ачысціце кавун з дапамогай соды і зубной шчоткі. Пасля прамыйце яго пад праточнай вадой і высушыце папяровым ручніком.
- Нарэжце яго (не чысцячы) на невялікія кавалачкі і ўкладзіце ў чыстыя і сухія трохлітровыя слоікі.
- Заліце кіпень у банкі, закрыйце і адстаўце ў бок пры пакаёвай тэмпературы на 15 хвілінаў.
- Пасля зліце ваду, выкарыстоўваючы накрыўку з дзіркамі, і дадайце цукар, соль, лімонную кіслату, насенне кропу і перац.
- Нарэшце, зноў заліце банкі кіпенем і закруціце вечка. Перавярніце банкі ўверх дном і загарніце іх у тоўстую коўдру або ручнік. Дайце кансервам пастаяць каля 20-24 гадзінаў. Гатова!
Такія кансервы можна захоўваць на працягу года ў халаднаватым і сухім месцы.
Каментары
хватит спать. обед уже. воскресенье. воскресайся давай
Отвари потихоньку калитку.