Грамадства11

У Рэчыцы вынеслі прысуд Дзмітрыю Усхопаву, які загінуў на Новы год пасля затрымання сілавікамі. Судзілі яго, а не сілавікоў

Суд Рэчыцкага раёна вынес прысуд Дзмітрыю Усхопаву, які памёр пры нявысветленых абставінах на Новы год пасля затрымання міліцыяй. Але крымінальную справу, як у Беларусі вядзецца, распачалі не ў дачыненні да сілавікоў, а на памерлага хлопца, піша «Флагшток».

Дзмітрый Усхопаў

28-гадовы жыхар Рэчыцы Дзмітрый Усхопаў памёр у навагоднюю ноч пасля таго, як яго ў нецвярозым стане затрымала міліцыя на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту. Праз нейкі час пасля затрымання міліцыянты прывезлі яго ў прыёмны пакой бальніцы ў стане клінічнай смерці. Паміж затрыманнем і смерцю прайшло прыблізна 2 гадзіны.

Паводле апублікаванага міліцыяй відэа, пры дастаўцы ў міліцыю Усхопаў быў у прытомнасці і нават актыўна супраціўляўся. А калі яго пабачылі родзічы, то адзенне на хлопцы было разарванае, ён быў да ніжняй бялізны абліты вадой. На левай скроні круглая рана. Запясці на руках у месцы, на якое надзяваюць кайданкі, былі сінія.

Пасля таго, як гісторыя стала вядомай грамадскасці, супраць сваякоў і сяброў Дзмітрыя пачаліся рэпрэсіі. Некаторыя сябры былі затрыманыя па «наркатычных» артыкулах, іншыя паспелі выехаць за мяжу.

Афіцыйная версія таго, што здарылася: пры хлопцу знаходзіўся пакецік з марыхуанай, і па гэтым факце распачалі крымінальную справу ў дачыненні да ўжо памерлага Дзмітрыя.

Праўладная прэса паведаміла, што, па заключэнні судова-медыцынскай экспертызы, «смерць Дзмітрыя Усхопава наступіла ў выніку камбінаванага атручвання этылавым спіртам і асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам — тэтрагідраканабінолам. Таксама пры марфалагічным даследаванні трупа былі выяўленыя прыкметы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія маглі спрыяць наступленню смерці ад камбінаванага атручвання».

«Смерць асобы, падазраванай у здзяйсненні злачынства, можа стаць падставай для заканчэння вытворчасці па крымінальнай справе. Аднак сваякі Дзмітрыя Усхопава выказаліся супраць гэтага, і інтарэсы памерлага ў судзе прадстаўляў ягоны бацька», — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку суд прызнаў Дзмітрыя вінаватым у незаконным набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў без мэты збыту, а таксама ў замаху на набыццё і захоўванне псіхатропных рэчываў (сцвярджаецца, што за некалькі дзён да трагедыі Дзмітрый з сябрам шукаў «закладку», але не знайшоў).

Прысуд вынесены без прызначэння пакарання.

Чытайце таксама:

«Лоўля хайпу на мерцвяка». БТ паказала сюжэт пра загінулага ў навагоднюю ноч Усхопава. Ці можна гэтаму верыць?

«Не было наркотыкаў! Яму проста дапамаглі памерці ў міліцыі». Сябра, які збег з краіны, распавёў пра Дзмітрыя Усхопава

«На практыцы такіх выпадкаў у мяне і калег ніколі не было». Судмедэксперты ацанілі версію СК аб смерці Усхопава ад алкаголя і марыхуаны

Сведку затрымання загінулага жыхара Рэчыцы Дзмітрыя Усхопава эвакуявалі з Беларусі

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

Каментары1

  • Владислав Деревʼянко
    04.08.2022
    Дивні висновки суддів.  
    З точки зору нормальної людини, міліція винна, що не надала медичну допомогу "смертельно хворому/пʼяному/інтоксикованому" Дмитрію.

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Усе навіны →
Усе навіны

Астапеня: Мы перараслі той момант, калі думалі, што Беларусь будзе беларускамоўнай38

Аналіз ДНК паказаў, што Хрыстафор Калумб быў яўрэем18

У Мінску спынілі таварыскі футбольны матч з-за масавай бойкі паміж гульцамі

«Паглядзіце, што нарабілі мужчыны». Марына Ментусава — пра жанчын, што выратуюць свет, працу ў Расіі, асабістае жыццё і «Обычное утро»49

Захоўванне бульбы па-за кватэрай пагражае жыхарам вялікім штрафам9

Колькі гадоў жыцця можна выйграць, калі кінуць курыць? Разлікі навукоўцаў1

Міністр заявіў, што беларуская культура ачысцілася ад «дэструктыўных элементаў»27

Сын непрымірымага ворага Кадафі прыбыў у Беларусь, каб заключыць пагадненне4

Малады міліцэйскі начальнік нагадаў святарам Шчучыншчыны пра адказнасць за чытанне незалежных СМІ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Галоўнае
Усе навіны →