Ураган «Мілтан», які прайшоў праз Фларыду, нанёс мноства пашкоджанняў розным дамам у штаце.
Але выхадзец з Пуэрта-Рыка Пэдра Касарэс здолеў абараніць сваё жыллё каля Арланда, прывязаўшы яго да зямлі транспартнымі рамянямі, піша Bild.
Фатаграфія дома стала віруснай у інтэрнэце, атрымала мільёны лайкаў і каментароў. Дачка Касарэса распавяла тэлеканалу CNN, што большасць каментатараў спачатку не давяралі метаду бацькі і смяяліся з яго.
Той патраціў на рамяні, якары і цэмент каля 2000 даляраў. Але ўкладанне цалкам сябе апраўдала.
Укапаныя на 2,5 метра ўмацаванні аказаліся мацнейшымі за вецер і ўтрымалі дах.
Каментары