Спорт55

Беларускаму хакеісту збіраюць грошы на рэабілітацыю пасля траўмы

Сям’я Мікіты Ярмачкова, экс-гульца хакейнага наваполацкага «Хіміка», абвясціла пра збор грошаў на аднаўленне хлопца пасля цяжкай траўмы. Гулец трапіў у інвалідную каляску пасля аднаго з матчаў.

Мікіта Ярмачкоў. Фота: hockey.by

Родныя беларускага хакеіста Мікіты Ярмачкова абвясцілі пра тэрміновы збор сродкаў на рэабілітацыю спартсмена пасля цяжкай траўмы. Паведамленне пра гэта з’явілася на адмыслова створанай старонцы ў Instagram.

Мікіта атрымаў траўму 9 сакавіка гэтага года падчас першай гульні чвэрцьфінала серыі плэй-оф «Кубка прэзідэнта» супраць «Юнацтва». 27-гадовы абаронца наваполацкага «Хіміка» распачынаў атаку сваёй каманды і зрабіў перадачу, але пасля гэтага не ўтрымаў раўнавагу і на высокай хуткасці ўляцеў спінай у борт арэны.

Пасля гэтага хлопец не здолеў сам стаць на ногі і пакінуў лядовую пляцоўку на насілках. Мікіту адвезлі ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, дзе паставілі дыягназ: пералом пазванка груднога аддзела пазваночніка, удар спіннога мозга, чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозга, ніжняя параплегія (параліч ніжніх канечнасцяў) і некаторыя спадарожныя пашкоджанні.

Хлопец трапіў у аддзяленне рэанімацыі і ў гэты ж дзень прайшоў праз складаную аперацыю. Два тыдні Мікіта правёў у шпіталі, пазней быў выпісаны і распачаў рэабілітацыю.

Сям’я хакеіста ўжо сабрала 2500 еўра, неабходныя для набыцця Мікіце інваліднай каляскі. Цяпер родныя хлопца вядуць перамовы з універсітэцкай клінікай нямецкага Фрайбурга, дзе Ярмачкоў можа атрымаць рэабілітацыю, і ў бліжэйшыя дні чакаюць ад клінікі рахунак на яе.

Каб дапамагчы хлопцу, можна пералічыць грошы на нумар тэлефона +375(33)3403735 МТС ці скарыстацца банкаўскімі рэквізітамі для дапамогі (Беларусбанк):

 — BY78 AKBB 3134 0000 0134 5007 0000 (BYN)

 — BY60 AKBB 3134 1000 0072 2007 0000 (USD)

 — BY98 AKBB 3134 2000 0063 2007 0000 (EUR)

 — BY71 AKBB 3134 3000 0061 1007 0000 (RUB)

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Санкцыі ў хакеі — вітанне тым аптымістам у беларускім спорце, хто думаў, што «гэта ненадоўга»

«Мяне абшукалі ў 8:30 раніцы». Былы прэс-сакратар хакейнага «Дынама» параўнаў, як глядзяць спорт прэзідэнт Літвы і Лукашэнка

Каментары5

  • Ёся
    03.08.2022
    А ці ёсць у гульцоў страхоўкі? Гэта цяжкі спорт, трэба неяк сябе засцерагчы ад небяспекі. А клуб сказаў, што няма чым дапамагчы? Я не сьцябуся, але не зразумела, чаму просяць дапамогі ў народа? Выбачайце, але калі ў мяне штосьці здараецца, іду па крэдыт у банк.
  • Спадар
    03.08.2022
    Цiкава, колькi грошау Мiкiта перавёу на дапамогу збiтым на Акрэсцiна у 2020.
  • gui
    03.08.2022
    Нешта ня бачна было гэтага хлопца на маршах годнасці.
    У цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва яму і каляску дадуць, і чобаты з гуманітаркі.

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

Матацыкліст зачапіў тварам дрот, нацягнуты паміж дрэў у лесе пад Гродна6

Фізічныя практыкаванні дапамагаюць аднавіць нервовыя клеткі. Вось як гэта ўдалося даказаць1

У Вільні грузавы «Боінг» упаў на двухпавярховы жылы дом і загарэўся. Ёсць загінулыя3

8 нагод наведаць самы маленькі горад Беларусі5

У Турцыі пасля пасадкі загарэўся расійскі пасажырскі Sukhoi Superjet 100. Каторы раз такое з гэтым самалётам2

Качалоўская: На «Міс Сусвет» я зразумела, што такое жаночая жорсткасць. А ў прыбіральню нас вадзілі ахоўнікі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →