Грамадства22

«Мяне абшукалі ў 8:30 раніцы». Былы прэс-сакратар хакейнага «Дынама» параўнаў, як глядзяць спорт прэзідэнт Літвы і Лукашэнка

Раман Шаўцоў, які да жніўня 2020-га працаваў у прэс-службе мінскага «Дынама», а пасля быў вымушаны з'ехаць з краіны, згадаў працоўныя дні, калі на «Мінск-Арэну» прызджаў Лукашэнка, і параўнаў гэта з тым, як Гітанас Наўседа глядзеў футбол у Вільні.

Прыводзім допіс Шаўцова ў блогу на «Трыбуне» за скарачэннямі.

Пару дзён таму «Жальгірыс» з Вільні гуляў у кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў супраць шведскага «Мальмё».

Камандзе ўдалося парадаваць гледачоў — у тым ліку дзейнага і легітымнага прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседу. Пра тое, што ён знаходзіцца на матчы, я даведаўся абсалютна выпадкова.

Вось ён на фотаздымку. Бачыце?

Гэта нават не VIP-ложа. І хоць у гэты сектар клуб, хутчэй за ўсё, выдаваў запрашэнні, факт знаходжання прэзідэнта сярод звычайных заўзятараў крыху здзіўляе мяне, беларуса. Я так не прывык.

Нязвыкла прыходзіць на футбол і бачыць звычайны (хлоп-хлоп па кішэнях, «дзякуй, праходзьце») дагляд. Нязвыкла, калі на навакольных дамах няма снайпераў. Нязвыкла бачыць на трыбунах заўзятараў, якія не носяць у кішэні пасведчанне таварыша маёра. І якія, канечне, зусім не выдаюць сябе аднолькавымі прычоскамі ды позіркамі.

Пару гадоў таму я быў на матчы кіеўскага «Дынама», куды зазірнуў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Сітуацыя тая ж: дагляд нічым не адрозніваўся ад іншых гульняў, узмоцненага нараду паліцыі не назіралася. Заўзятары нават дазволілі сабе абсвістаць прэзідэнта, калі таго аб'явілі.

А як у Беларусі?

У мяне ёсць сябар, з якім мы часта хадзілі на футбол ці хакей у Мінску. І вось мы з ім часам пісалі адзін аднаму «здаецца, на гэты матч я не пайду» — калі па нейкіх ускосных прыкметах станавілася зразумела, што на гульню прыедзе Лукашэнка.

У 2010-х Лукашэнка рэгулярна наведваў гульні «Юнацтва» Міхаіла Захарава. Ад метро «Аўтазаводскай» да «Чыжоўка-Арэны» прыкладна пяць прыпынкаў на аўтобусе ці тралейбусе. Падчас аднаго з візітаў Лукашэнкі на хакей на гэтым маршруце я налічыў амаль паўсотні сілавікоў, якія стаялі на месцы, сядзелі ў машынах або патрулявалі вуліцы. АМАП увогуле абляпіў «Чыжоўку», як мухі аблепліваюць зусім не мёд.

А што «Мінск-Арэна»? Дзіўна ці не, але на матчах КХЛ Лукашэнка амаль не з’яўляецца. Падчас маёй працы ў «Дынама» такі выпадак быў — ён прыехаў на першы матч сезона-2019/20 супраць «Нафтахіміка».

Гэта быў першы выпадак, калі мяне абшукалі перад прыходам на працу ў 8:30 раніцы (да гульні было яшчэ вельмі далёка).

Служба бяспекі кантралюе ўвогуле ўсё. Гледачы пакутуюць з-за вялізных чэргаў на ўваходзе, якія збіраюцца праз ўзмоцнены дагляд. Прычым на «Мінск-Арэну» ў такія дні складаней дабрацца — бо ў нейкі момант праспект перакрываюць у гадзіну пік дзеля таго, каб Лукашэнка за хвіліну даляцеў да арэны.

Пакутуюць і супрацоўнікі клуба. Калі ты ўзаемадзейнічаеш з яго набліжанымі або ахоўнікамі, ні пра якую павагу да чалавека і яго працы гаворкі няма. На матчы з «Нафтахімікам» у 2019 годзе «Дынама» дарыла футболкі кожнаму з 15 тысячаў наведнікаў. Прыкладна 20 супрацоўнікаў і валанцёраў клуба чатыры гадзіны акуратна выкладалі на сядзенні гэтыя футболкі, каб усё выглядала прыгожа. А потым прыйшлі сілавікі з сабакамі і сталі правяраць сядзенні. Пад праверкай маецца на ўвазе алгарытм «зняць футболку, паглядзець на крэсла, кінуць назад». Некаторыя супрацоўнікі «Дынама» тады былі блізкія да таго, каб паехаць на адміністратыўку за год да таго, як гэта стала мэйнстрымам.

Якія нязручнасці для журналістаў? Калі ў звычайныя дні яны прыходзяць прыкладна за паўгадзіны да матча, то ў дзень прыезду Лукашэнкі павінны прыязджаць на арэну за дзве гадзіны да гульні. Пасля хуткага дагляду яны змушаныя проста марнаваць свой час.

І яшчэ цікавы факт пра матч «Дынама» — «Нафтахімік» у 2019 годзе. Адной з умоваў зʼяўлення Лукашэнкі на хакеі быў абавязковы аншлаг на матчы.

Таму на велатрэку каля «Мінск-Арэны» адмыслова трымалі «запасных гледачоў» — на той выпадак, калі не будзе аншлагу. Але клуб прадаў усе квіткі, і «запасныя» не спатрэбіліся.

Падчас гульні Лукашэнка размяшчаецца ў спецыяльная прэзідэнцкай ложы над трыбунай. За ўсю гісторыю «Мінск-Арэны» яе выкарыстоўвалі некалькі разоў. 

Лукашэнка на хакеі атачае сябе велізарнай колькасцю аховы і перашкаджае людзям глядзець гульню, хаця сцвярджае, што яго падтрымлівае «90-93 адсоткаў беларусаў». Гітанас Наўседа, за якога прагаласавалі «ўсяго 65%», прыходзіць на футбол і сядзіць сярод заўзятараў.

Каго з іх сапраўды выбралі, а хто сілай узурпаваў уладу — здаецца, тут не трэба глыбока разбірацца.

Каментары2

  • BLR
    23.07.2022
    А што тут параўноўваць.
    Я падышоў да Наўседы твар да твару падчас пахаваньня Каліноўскага на могілках Росу, дакладней калі ен ужо развітаўся з Дудай і збіраўся ад'язджаць. Падзякваў яго за годную арганізацыю мерапрыемства. Да мяне толькі крыху яго ахоўнік працягнуў руку, маўляў - шчыльней ужо не варта. 
    У нас бы ўжо калі не застрэлілі, то роты аховы накінулась.
  • даведка
    24.07.2022
    На третьем фото Лукашенко случайно в толпе людей прикасается к прокурору Волкову, и вот он глава ГКСЭ. ))

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання15

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум 56 чалавек загінулі падчас цісканіны на футбольным стадыёне ў Гвінеі

Купаўся ў моры, хадзіў у горы і зарабіў 8 тысяч еўра. Беларус расказаў пра сваю сезонную працу ў Харватыі6

Адзін са спарынг-партнёраў Лукашэнкі пазабаўляўся, даўшы інтэрв'ю нейрасетцы1

У Гомелі асудзілі ўкраінца і двух беларусаў за «агентурную дзейнасць» і «здраду дзяржаве». Летась пра іх паказвалі фільм

У цэнтры Мінска таксіст пратараніў некалькі машын ВІДЭА1

У Мінску каля Камароўкі заўважылі цэлую зграю свойскіх пацукоў. На рынку кажуць, што гэта не іхнія ВІДЭА

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным31

«Мы з вамі не па чутках ведаем, што такое культура ў нашай краіне». Што гаварылася на прадстаўленні новага міністра культуры15

Канал «Россия» расказаў, як сямейная пара расейцаў з тату на твары пакутуе ў Польшчы. А гэта беларусы, і ў іх усё добра13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання15

COVID-19 — хутчэй за ўсё, лабараторнага паходжання. Сенсацыйны вынік расследавання

Галоўнае
Усе навіны →