Алег Газманаў у цішотцы з сімвалам «V» спяваў для беларускіх міліцыянераў на турзлёце
Сёння пад Мінскам адбыўся першы міліцэйскі турзлёт. На мерапрыемства пад лозунгам «Служым народу, закону, Айчыне» выпісалі спяваць расійскага артыста, які падтрымлівае вайну ва Украіне.
Больш за тое, Газманаў выступаў перад беларускімі сілавікамі ў цішотцы з літарай «V» — гэта адзін з сімвалаў расійскай ваеннай агрэсіі ва Украіне. Тэхніка менавіта з гэтай літарай уваходзіла з тэрыторыі Беларусі.
З лютага сілавікі затрымліваюць людзей, якія выказваюцца супраць вайны, асабліва жорстка, са стралянінай, — затрымлівалі рэйкавых партызан, якія спынялі эшэлоны з расійскай зброяй.
Акрамя расійскай «зоркі», у турзлёце бралі ўдзел чыноўнікі і прапагандысты, а з цырку-шапіто прыцягнулі жывога слана.
Каментары