Грамадства55

У Шчучыне паставілі помнік Шарлю дэ Голю ФОТА

Тут падчас Першай сусветнай вайны будучы прэзідэнт Францыі знаходзіўся ў нямецкім палоне. 

Фота з тэлеграм-канала «Спадчына»

Помнік паставілі побач з цэхам завода «Аўтаправод», 100 гадоў таму ў гэтым будынку была піларама, дзе і знаходзіўся ў палоне дэ Голь.

Узведзены помнік па праекце скульптара Мікалая Байрачнага, архітэктараў В. Мусіенкі і А. Дзяміда. Пакуль ён яшчэ задпрапіраваны, адкрыццё адбудзецца неўзабаве.

Праект помніка
Праект помніка

У склад кампазіцыі ўваходзіць скульптура дэ Голя, выкананая ў поўны рост у вобразе капітана 33-га палка. Паўкруглая рэльефная сцяна сімвалізуе шлях ад палоннага — вязня да сімвала руху супраціву і прэзідэнта. На стэлах па баках будуць тэкст і сімвалы прэзідэнта Францыі, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Каментары5

  • Axel Justas
    19.07.2022
    Зараз пільныя ябацькі набягуць і напішуць скаргу. Бо ў іх свая гісторыя з пачаткам у 1994.
  • Жах
    19.07.2022
    У Беларусі больш няма каму ставіць помнікі, усім ужо стаяць.
  • Станіслававіч
    19.07.2022
    А ён між іншым узнагародзіў настаўнікаў якія ў часы вайны вучылі дзяцей роднай мове, нягледзячы на неабходную супрацу з немцамі, а ў нас жа такіх настаўнікаў называюць пасобнікамі фашыстаў, калабарантамі і так далей па спісе.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінздароўя: Тарыфы на платныя прыёмы дактароў-спецыялістаў абмяжуюць для ўсіх юрасобаў1

Гадзіннік смерці: новая мабільная праграма прадказвае час вашай смерці5

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі2

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»2

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →