Грамадства77

«Камунарка» паказала свой адвэнт-каляндар і атрымала хвалю крытыкі

У беларускай кандытарскай фабрыкі «Камунарка» выйшаў навагодні адвэнт-каляндар. Але беларусам ён не вельмі спадабаўся, піша Citydog.io.

«Камунарка» паказала навінку — адвэнт-каляндар, які ўжо даступны ва ўсіх фірмовых крамах і гандлёвых сетках Беларусі. Цана — 35,87 руб. за 355 г.

Аднак жа беларусы сустрэлі навінку хваляй крытыкі. Усё таму, што каляндар разлічаны толькі на 15 дзён і за невялікае напаўненне некаторыя лічаць такую цану неапраўдана высокай.

Скрынка адвэнт-календара аформленая ў навагоднім стылі, а ўсярэдзіне не толькі цукеркі. З аднаго боку размешчаны 15 акенцаў, а з другога — «гульня-хадзілка».

У першых ячэйках календара можна знайсці фірмовыя цукеркі «Камунаркі», а ў акенцы 6, 9 і 13 паклалі флікер кандытарскай фабрыкі, магніт у форме ялінкі на халадзільнік і магнітную закладку для кніг.

@chtopochemminsk

️Новогодний адвент-календарь от «Коммунарки»! Найти можно в фирменных магазинах «Коммунарка», а потом думаю и во всех магазинах - 35,87BYN ✍️Внутри 12 разных конфет от «Коммунарки» + фликер, магнитик и закладка для книг. Да ещё и настольная игра-ходилка на одной из сторон

♬ Fun - Guz Aleksei Igorevich

Рэакцыя беларусаў, была, аднак, не заўсёды станоўчая.

«А ў нас нешта 15-га ёсць? Свята нейкае? Адвэнт-календары на тое і робяцца, каб да Каляд… А гэты да чаго?»

«Адвэнт-каляндар павінен быць на 25, калі да Каляд, або на 31, калі да Новага года».

«Там на 15 дзён».

«Людзі, ау. Ну, можна ж падарыць 1 студзеня і адчыняць кожны дзень акенца. Іншая рэч, што за 15 цукерак неяк занадта дорага».

Каментары7

  • Лёлік з-пад Лімасола
    03.12.2024
    нічога што пераймаеце заходнія традыцыі? зачыніць камунарку! шакалад раздаць дзецям!)
  • куды глядзяць ідэолахі?
    03.12.2024
    а нічога, што Adventskalender родам з варожай Германіі ?
  • Алек. Ру
    03.12.2024
    Ну што за краіна!!! Усë па- расейску! Ну чаму у́сë робіцца па воле цыгана? Дзеткі зусім не чуюць І не бачаць беларускай мовы! Яны лепш разумеюць "варожую" ангельскую, чым дзяржау́ную (пакуль што) беларускую.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы51

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў5

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →