Грамадства

Памёр акадэмік Віктар Парфёнаў

Доктару біялагічных навук было 90 гадоў.

Віктар Парфёнаў. Фота: Wikimedia Commons

На 91-м годзе жыцця памёр доктар біялагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі Віктар Парфёнаў, паведаміла Акадэмія навук.

Віктар Парфёнаў нарадзіўся 23 верасня 1934 года ў Прудку Смаленскай вобласці. Скончыў Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум. Беларускі тэхналагічны інстытут. У 1959 годзе ўладкаваўся працаваць у Інстытут біялогіі АН БССР, напісаў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Даследаванне яловых лясоў і унутрывідавай зменлівасці елкі звычайнай на поўдні арэала (у Палессі)».

У 1965-1968 гадах Віктар Парфёнаў быў вучоным сакратаром Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці АН БССР. Потым перайшоў на працу ў Інстытут эксперыментальнай батанікі загадчыкам аддзела флоры і гербарыя.

У 1971 годзе Віктар Парфёнаў стаў намеснікам дырэктара Інстытута па навуковай рабоце, а ў 1972 годзе — дырэктарам. За 28 гадоў працы інстытут пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча тройчы яго супрацоўнікам прысуджалася Дзяржаўная прэмія БССР, было абаронена 19 доктарскіх дысертацый.

Віктар Парфёнаў кіраваў Саветам маладых вучоных Акадэміі навук Беларусі, затым навуковым саветам па праблемах Палесся

З 2000 года Парфёнаў — ганаровы дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі і загадчык аддзела гэтага інстытута. Таксама Віктар Іванавіч быў намеснікам акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук, старшынёй Навуковага савета па праблемах біясферы НАН Беларусі, старшынёй спецыялізаванага Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Інстытуце і членам Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый пры Міжнародным экалагічным універсітэце ды інш.

Навуковая дзейнасць Віктара Парфёнава была звязана з фларыстыкай, фітагеаграфіяй, геабатанікай, экалогіяй, сістэматыкай і эвалюцыяй раслін. Ім былі вызначаны заканамернасці фарміравання росту і прадуктыўнасці фітацэнозаў, асаблівасці біялогіі відаў і папуляцый раслін у аптымальных і экстрэмальных умовах.

Каментары

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына рашылася на аперацыю па змене прыкусу. Вось колькі каштавала прыгожая і здаровая ўсмешка1

На іспанскім тэлешоу знаёмстваў беларуска паказала розніцу ў звычаях2

Былы вядучы Fox News узначаліў Пентагон. Сенат з цяжкасцю зацвердзіў яго кандыдатуру4

У памежных вёсках на Віленшчыне беларуская мова працягвае выцясняць літоўскую26

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы52

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

Пуцін даў званне заслужанага артыста Расіі прапагандысту, які ляжыць у коме9

БелАЗ збіраецца асвоіць выпуск тэхнікі для работ пад зямлёй2

У Славакіі праходзяць шматтысячныя пратэсты супраць прарасійскай палітыкі ўрада Фіцы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка19

Тэлевізійшчыкі паказалі жахлівую яўку на ўчастку, дзе галасаваў Лукашэнка

Галоўнае
Усе навіны →