Грамадства11

Удзельніку акцыі пратэсту 2020 года прысудзілі 4,5 года «хіміі» 

Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд жыхару сталіцы Арцёму Закржэўскаму, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў хуліганстве (ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Па матэрыялах абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску 20-гадовы Арцём падчас «несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» выходзіў на праезную частку аднаго з праспектаў, блакаваў рух грамадскага транспарту, выкрыкваў лозунгі, не падпарадкоўваўся патрабаваннямі прадстаўнікоў улады.

Акрамя таго, увечары 1 студзеня 2022 года ён нібыта беспадстаўна ўжыў гвалт у дачыненні да іншага мужчыны.

У выніку суддзя Алена Жуковіч прызначыла Арцёму абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 4 гады 6 месяцаў.

Каментары1

  • о
    13.07.2022
    Странные 'законы', за репост студентке дали шесть лет и добавили в список террористов.

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі9

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца перасадка на чацвёртую лінію метро: да яе прыйдзецца ісці амаль 300 метраў

Беларускі расказалі, колькі атрымліваюць аліментаў на дзяцей9

Эмінем стане дзедам

Былы нямецкі міністр схуднеў на 30 кілаграмаў і адправіў вопратку ва Украіну

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу суботы?

Як хутка засаліць грыбы (каб узімку яны былі як свежыя)2

У Беларусі новае экстрэмісцкае фармаванне — «Школа лідарства для жанчын»2

Серыяльныя забойцы: справу братоў Менэндэс 35-гадовай даўніны разгледзяць зноў з-за серыяла Netflix4

«Вырашыш уцячы — паламаю ногі». Былы палітвязень расказаў аб працы на хіміі па 18 гадзін на дзень4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі9

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →