Грамадства

Чакаюцца новыя чысткі сярод гісторыкаў. Ужо звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу

У Акадэміі навук працягваюцца кадравыя чысткі. Стала вядома, што з 1 ліпеня звальняецца дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАНБ Аляксандр Груша. Усяго толькі паўгода таму з ім падпісалі новы кантракт, але гэта не стала перашкодай.

Аляксандр Груша

49-гадовы Аляксандр Груша — вядомы далёка за межамі Беларусі гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук.

Ён працаваў у структуры Акадэміі навук з 1996 года, перад тым, як у 2014 годзе ўзначаліць бібліятэку НАНБ, з 2005 года быў загадчыкам аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. Сфера яго навуковых інтарэсаў: фармаванне пісьмовай культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIII — першай трэці XVI стагоддзя. Ён адзін з найлепшых знаўцаў кірылічнай палеаграфіі таго часу. 

Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што плануюцца і ўжо ідуць новыя чысткі ў Інстытуце гісторыі НАНБ. Пад іх ужо патрапілі археолагі Мікалай Плавінскі і Вадзім Кошман, але падобна на тое, што на гэтым не спыняцца. 

Вядома, што ў адміністрацыі Лукашэнкі нядаўна была створаная камісія па праверцы дзейнасці Інстытута гісторыі на чале з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Максімам Рыжанковым. У яе ўвайшлі сярод іншых такія вядомыя праваднікі дзяржаўнай ідэалагічнай лініі ў гістарычнай навуцы, як дэпутат Ігар Марзалюк, кіраўнік таварыства «Веды» Вадзім Гігін, рэктар Акадэміі кіравання, былы дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч, дэкан гістфака БДУ Аляксандр Каханоўскі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Верагодна, наступныя рашэнні адносна Інстытута будуць прымацца па выніках яе працы.

Каментары

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь78

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Ракетным ударам украінцы знішчылі каля Данецка шасцярых афіцэраў з КНДР — Kyiv Post3

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя4

Лукашэнка просіць выратаваць яго ад Пуціна — меркаванне Чалага35

«Для мяне гэты занятак — не каб пакласці паштоўку ці фотку ў шуфляду». Як і для чаго краязнаўца набывае старыя фатаграфіі з Беларусі1

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

Telegram патлумачыў глабальны збой вайной на Блізкім Усходзе

Пскоўскі мастак захацеў паваяваць з бел-чырвона-белым сцягам, але нашкодзіў сабе самому8

ЕС падтрымаў значнае павышэнне пошлін на кітайскія электрамабілі

У цэнтры Брэста паставілі незвычайны арт-аб'ект

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь78

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →