Украіна распрацавала маршруты праз Польшчу і Румынію для экспарту збожжа, заявіў намеснік міністра замежных спраў Украіны Дзмітрый Сенік. Пра гэта паведамляе Reuters. Акрамя таго, украінцы вядуць перамовы з краінамі Балтыі аб стварэнні і трэцяга калідора для экспарту прадуктаў харчавання.
«Гэтыя маршруты неідэальныя, але мы робім усё магчымае, каб развіваць іх», — сказаў украінскі дыпламат у кулуарах азіяцкага саміту па бяспецы ў Сінгапуры.
Сенік адзначыў, што на тэрыторыі Украіны захоўваецца цяпер да 30 млн тон збожжа, якія трэба экспартаваць.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў, што разблакаваць украінскія парты дапамагаюць Турцыя, Вялікабрытанія, Канада, ААН і іншыя еўрапейскія краіны. Таксама ён падчас свайго выступу ў Сінгапуры выказаўся пра наступствы харчовага крызісу і вайны ва Украіне.
Каментары