Літоўскі дэпутат дасціпна адказаў прапагандысту Салаўёву на прапанову забраць Смаленск
Пасля таго, як дэпутат літоўскага Сейма Матас Малдэйкіс на ініцыятыву расійскіх дэпутатаў прызнаць несапраўдным выхад Літвы са складу СССР адказаў контрпрапановай адмяніць Палянаўскі мір XVII стагоддзя, паводле якога ВКЛ страціла Смаленск, Уладзімір Салаўёў грозна прапанаваў яму «прыехаць і забраць Смаленск».
This guy just invited me to invade Russia!
No thanks, I've already got a washing machine @mfa_russia @Electrolux #Lithuania #StandWithUkraine pic.twitter.com/alY4d914F1
У адказ на гэта Малдэйкіс напісаў у Твітары:
«Гэты хлопец толькі што прапанаваў мне ўварвацца ў РФ! Не, дзякуй, у мяне ўжо ёсць пральная машына».
Каментары