Раніцай 11 чэрвеня недалёка ад пасёлка Гулёўка (гэта за 40 км да мяжы з Украінай) прагрымелі тры выбухі, паведамляе телеграм-канал Baza. Тады ж спрацаваў сігнал аб страце сувязі з засаўкай трубаправода «Дружба», які праходзіць у гэтых мясцінах.
Па папярэдніх звестках, спрацавалі безабалонкавыя выбуховыя прылады.
«Адным з выбухаў была пашкоджаная трансфарматарная падстанцыя з энергаблокам засаўкі нафтаправода. Яшчэ адзін выбух адбыўся ў месцы, дзе пракладзены кабель — там засталася варонка 40 на 20 см. Трэці выбух пашкодзіў супрацьпадкопную трубу (дадатковы сродак абароны, які закопваюць у зямлю на рэжымных аб'ектах), пакінуўшы варонку 40 на 60 сантыметраў», — піша Baza.
Сам трубаправод «Дружба» ў выніку не пацярпеў, аднак супрацьпадкопная труба і падстанцыя пашкоджаныя. Таксама быў абясточаны энергаблок кіравання засаўкай. Разліву нафтапрадуктаў удалося пазбегнуць.
З 24 лютага трубаправод закансерваваны, але ўсярэдзіне ў яго знаходзіцца дызельнае паліва.
Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды пакуль не было. Расійская «Транснафта» заявіла толькі, што нафтаправод «Дружба» працуе ў штатным рэжыме, прапампоўка нафты ў Еўропу ідзе па графіку па абедзвюх галінах трубаправода.
Каментары