12 чэрвеня ў 03.35 смалявіцкім ратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні каля вёскі Слабада Смалявіцкага раёна. Патрабавалася дапамога ў дэблакіроўцы пацярпелага, паведамляе МНС Беларусі.
Паводле ратавальнікаў, дапамога патрабавалася пасажыру аўтамабіля Mercedes, які знаходзіўся на пярэднім сядзенні. Дзверы заблакавала, маладога чалавека заціснула паміж сядзеннем і панэллю.
Ратавальнікі адчынілі дзверы пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, пасля чаго стойка аўтамабіля пайшла наперад і ногі вызваліліся.
Пасажыр знаходзіўся ў свядомасці, яго адправілі ў бальніцу.
Каментары