Фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка асудзілі на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Яго абвінавацілі ў «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Суд прайшоў у закрытым рэжыме ў Магілёве. Справу разглядаў суддзя Ігар Шведаў.
Андрэй Кузнечык быў затрыманы 25 лістапада 2021 года. Тры разы яму давалі па 10 сутак, але на волю ён так і не выйшаў.
23 снежня 2021 года стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу і перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага, але адвакат быў пад падпіскай аб неразгалошванні, таму па якім артыкуле заведзеная справа, доўгі час было невядома.
Толькі ў канцы мая выяснілася, што Кузнечыка абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (арт. 361-1 КК). «Радыё Свабода» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем акурат 23 снежня 2021 года.
Андрэй Кузнечык усё свае жыццё працаваў карэктарам і вэб-рэдактарам, ён выдатны знаўца беларускай мовы.
Каментары