На БЧ выбралі самую прыгожую супрацоўніцу. Ёю стала Паліна Белавусава, прадстаўніца Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, паведамляе тэлеграм-канал «БЧ. Official».
Усяго ў конкурсе «Прыгажосць нашай магістралі» ўдзельнічалі шэсць дзяўчат, якія перамаглі на адборачных турах у аддзяленнях Беларускай чыгункі.
Перамагла Паліна Белавусава.
А вось яшчэ пяць прыгожых дзяўчат Белчыгункі.
Крысціна Штэрмер, праваднік пасажырскага вагона Мінскага вагоннага ўчастка.
Лізавета Данільчык, аператар пры дзяжурным па чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральныя. Яна, дарэчы, стала пераможцай online-галасавання.
Вераніка Пракурат, праваднік пасажырскага вагона Брэсцкага вагоннага ўчастка.
Анастасія Трыфанава, тэхнік лакаматыўнага дэпо Гомель.
Ганна Капорская, спецыяліст па кадрах чыгуначнай станцыі Крычаў.
Каментары