Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю расказаў пра сённяшнюю баяздольнасць украінскай арміі, якая спыніла расійскую агрэсію.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю журналістам, якое даў разам з жонкай Аленай Зяленскай.
Прэзідэнт адзначыў, што з тымі сіламі, якія былі ў пачатку ўварвання, спыніць РФ Украіна не змагла б з-за таго, што тэрыторыю краіны неабходна было абараняць на многіх напрамках.
Ён нагадаў, што ў пачатку года падпісаў указ аб павелічэнні арміі яшчэ на 100 тыс.чалавек.
«Па нашых лічбах, нам патрэбна армія не 260 тысяч, а баявых там было 120 тысяч. Я падпісаў першы ўказ у пачатку 2022 года, калі я бачыў канкрэтныя лічбы. Ёсць грошы ці не, але плюс 100 тысяч на наступны год. Гэта быў мой указ. Нават плюс 100 тыс. не змаглі б спыніць іх… Сёння гэта 700 тысяч, вось вы бачыце вынік працы 700 тысяч людзей, якія ваююць… Гэта ў момант вайны, але яны раскіданыя па ўсёй тэрыторыі», — сказаў Зяленскі.
-
У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане
-
ЗША рассакрэцілі новыя дакументы па праграмах ЦРУ «па кантролі над розумам», якія ладзіліся падчас Халоднай вайны
-
З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай
Каментары