Учора генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў Украіну і Расію абвясціць чатырохдзённае перамір'е на праваслаўны Вялікдзень і адкрыць гуманітарныя калідоры. Бакі сёння выказаліся адносна гэтай перспектывы, і іх рэакцыя розная.
МЗС Украіны падтрымала ініцыятыву, заявіўшы:
«Цалкам падзяляем меркаванне, што гуманітарная паўза неабходная для бяспечнай эвакуацыі тысяч цывільных асоб, якія жадаюць пакінуць небяспечныя зоны баявых дзеянняў, якія працягваюцца і магчымыя, у першую чаргу са шматпакутнага Марыупаля».
Дадаткова прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы абмяняць расійскіх ваеннапалонных на бяспечны праход для цывільных асоб і ўкраінскіх войскаў у Марыупалі. Па ягоных звестках, у сутарэннях завода «Азоўсталь» можа хавацца каля тысячы мірных жыхароў.
У той жа час намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў да прапановы аб велікодным перамір'і паставіўся іранічна:
«Генеральны сакратар ААН прапануе аб'явіць чатырохдзённае «велікоднае перамір'е» ва Украіне. Праз гадзіну канцлер ФРГ таварыш Шольц заклікае павялічыць пастаўкі Украіне зброі, у тым ліку і цяжкай, каб Расія, як яны любяць казаць, ніколі не перамагла. Вельмі паслядоўная пазіцыя міжнароднай супольнасці».
-
60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне
-
Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы
-
«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны
Каментары