Генеральны сакратар ААН заклікаў Украіну і Расію да велікоднага перамір'я
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікае Украіну і Расію абвясціць чатырохдзённае перамір'е на праваслаўны Вялікдзень і адкрыць гуманітарныя калідоры.
«Сёння я заклікаю зрабіць гуманітарную паўзу на чатыры дні на святым тыдні з чацвярга па Велікодную нядзелю 24 красавіка, каб адкрыць гуманітарныя калідоры», — заявіў Гутэрыш.
Перамір'е дазволіла б мірным жыхарам пакінуць месцы, дзе ўжо ідуць або чакаюцца баявыя дзеянні, а таксама падвезці гуманітарную дапамогу жыхарам Марыупаля, Херсона, Данецка і Луганска.
«ААН гатовая адправіць у гэтыя месцы канвоі з гуманітарнай дапамогай у гэты час. Мы дамо падрабязныя планы бакам», — заявіў Гутэрыш.
Са слоў генеральнага сакратара ААН, сёння ва Украіне ў гуманітарнай дапамозе маюць патрэбу больш за 12 мільёнаў людзей, з якіх больш за адна траціна знаходзяцца ў Марыупалі, Херсоне, Данецку і Луганску. Ён асцерагаецца, што гэта колькасць можа вырасці да 15,7 мільёнаў.
Каментары