Грамадства

«5-10% ад кошту пратэза». КДБ дадаў падрабязнасцяў пра справу траўматолагаў

У вечаровым эфіры БТ выйшаў сюжэт пра справу траўматолагаў. У ім прадстаўнік КДБ паведаміў некалькі дэталяў па гучнай справе затрыманых па ўсёй краіне вядучых артапедаў.

Паводле КДБ, затрыманы не толькі 35 траўматолагаў, але і 5 прадстаўнікоў камерцыйных структур. Задакументаваны шматлікія эпізоды перадачы хабару дактарам і загадчыкам аддзяленняў устаноў аховы здароўя ў розных рэгіёнах. Выяўлена чорная бухгалтэрыя прадпрымальнікаў, якія ажыццяўлялі подкуп дактароў.

У сюжэце паказана, як сцвярджаецца, аператыўнае відэа перадачы хабару. Жанчына за столікам ‒ нібыта камерсант з фірмы-пасярэдніка, якая зарабляе эндапратэзамі. Мужчына, якому яна ціхенька перадае пачак грошай, ‒ адзін з медыкаў, «які сваім пацыентам настойліва раіць менавіта яе прадукцыю, а не іншых». Прозвішчы ў сюжэце не называюць твараў не відаць. За кожны набыты ў фірмы штучны сустаў камерсант кладзе ў кішэню лекара 200 еўра, ‒ паведамляюць у сюжэце.

Паводле КДБ, выяўлена і канфіскаваная чорная бухгалтэрыя фірмы-пастаўшчыка з прозвішчамі дактароў і колькасцю аперацый. «Доля медыкаў складала 5-10% ад кошту пратэза», ‒ называецца ўжо іншы памер хабару, не 200 еўра.

«Абарот адной з фірм пастаўшчыкоў замежных эндапратэзаў, якія фігуруюць у справе, склаў амаль 12 млн даляраў за 2019-2022 гады. На гэтым фоне не дзіўныя шыкоўныя дамы ў затрыманых. І тое, што падчас ператрусаў ва ўдзельнікаў злачыннай схемы канфіскаваны буйныя сумы. У некаторых выпадках яны склалі 115, 120 і 340 тысяч долараў ЗША ў эквіваленце», ‒ паведамляе БТ. 

«Абсалютная большасць абвінавачаных супрацоўнічае са следствам і дае прызнальныя паказанні, прадпрымае меры па выплаце ў даход дзяржавы даходу, атрыманага злачынным шляхам. Акрамя таго, большасць затрыманых поўнасцю прызнае сваю віну», ‒ гаворыць Канстанцін Бычак, намеснік начальніка Следчага ўпраўлення КДБ Беларусі.

Сёння ў Лукашэнкі прайшла нарада з генпракурорам, міністрам аховы здароўя і КДБ. Вырашалі, «што будзем рабіць з гэтымі людзьмі». Былі названыя тры ўмовы іх вызвалення. 

«Па 300—650 тысяч еўра выявілі», трапіўся нават доктар Лукашэнкі. Афіцыйна — пра затрыманні траўматолагаў

Кіраўнік Мінздароўя назваў тры ўмовы для вызвалення затрыманых дактароў

Хто з затрыманых лекараў мог абследаваць Лукашэнку? Ёсць некалькі версій

Каментары

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх

Усе навіны →
Усе навіны

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў8

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх

Губазікі спынілі аўто ў Брэсце, кіроўца спрабаваў уцячы і наехаў на аднаго з іх

Галоўнае
Усе навіны →