МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» інтэрнэт-рэсурс «Рэальная Беларусь»
Паводле рашэння МУС, «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны інтэрнэт-рэсурс «Рэальная Беларусь». Пра гэта паведаміў телеграм-канал ГУБАЗіКа.
На момант напісання навіны аднайменны тэлеграм-канал налічвае больш за 44 тысячы падпісчыкаў, а канал у ютубе — 195 тысяч. Большасць відэа ў канале прысвечана крытыцы Аляксандра Лукашэнкі.
«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш за два дзясяткі аб'яднанняў, фондаў, телеграм-каналаў і медыя.
Каментары