Грамадства

Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Літвы ў дзень спынення транзіту калію

31 студзеня адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэм'ер-міністрам Літвы Інгрыдай Шыманіце. Ціханоўская падзякавала ўраду Літвы за цвёрдую палітычную пазіцыю і падтрымку беларусаў, а таксама падала прапановы па далейшым супрацоўніцтве і пажаданай падтрымцы, паведамляецца ў яе тэлеграм-канале. 

Падчас сустрэчы. Скрын з відэа.

Адзначыўшы як пазітыўны факт тое, што з 1 лютага Літва спыняе транзіт беларускага калію, і гэта павінна паўплываць на «кашалькі» рэжыму,

Ціханоўская падкрэсліла, што трэба працягваць эканамічны ціск на рэжым і надалей, бо ён не спыняе рэпрэсіі ўнутры краіны.

Таксама лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў перадала Шыманіце пакет прапаноў па падтрымцы беларускай дыяспары ў Літве і рэлакантаў у гэту краіну. Прапановы тычыліся пытанняў атрымання візаў, афармлення дакументаў на пражыванне, працаўладкаванні, псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі, а таксама культурных праектаў.

Сярод іншага Ціханоўская адзначыла, што можа быць важна аказаць візавую падтрымку тым беларускім рэлакантам, якія ў святле патэнцыйнай пагрозы вайны могуць быць вымушаныя неўзабаве пакінуць Украіну.

Урэшце Святлана Ціханоўская запрасіла Інгрыду Шыманіце ўзяць удзел у Беларускім бізнэс-форуме ў Вільні 22-23 лютага.

Чытайце таксама:

Сёння вечарам праз Літву пройдуць апошнія цягнікі з грузам «Беларуськалія»

Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з СЕО Ryanair

Святлану Ціханоўскую зноў вылучылі на Нобелеўскую прэмію міру

Каментары

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →