Кіраўніцтва Ryanair заклікала беларускія ўлады даць гарантыі таго, што не будзе паўтораў падзей мая мінулага года.
У кампаніі таксама заявілі, што іх самалёты не павінны лётаць над Беларуссю, пакуль такія гарантыі не будуць атрыманыя, піша Zerkalo.io.
У панядзелак, 31 студзеня, кіраўнік кампаніі Ryanair Майкл О'Ліры заклікаў беларускія ўлады даць гарантыі таго, што інцыдэнт з пасадкай самалёта ў траўні 2021 года не паўторыцца. Тое, што адбылося з рэйсам Афіны — Вільня, ён назваў «спансаваным дзяржавай актам міжнароднага пірацтва».
— Не павінна быць ніякага пралёту над Беларуссю, калі не будуць атрыманыя адпаведныя гарантыі, што сітуацыя не паўторыцца, — заявіў О'Ліры.
Самалёт кампаніі Ryanair здзейсніў вымушаную пасадку ў Мінску 23 мая 2021 года. Ён ляцеў маршрутам з Афін у Вільню. Пасля пасадкі сілавікі затрымалі Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну Сафію Сапегу. Пасля гэтага ЕС афіцыйна забараніў усім беларускім авіяперавозчыкам выкарыстоўваць сваю паветраную прастору.
Каментары