Інтэрнэт і СМІ

Google судзіцца з беларускімі ўладамі. Працэс закрыты

Кампанія Google звярнулася ў суд з просьбай праверыць законнасць дзеянняў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Працэс праходзіць у Вярхоўным судзе за закрытымі дзвярыма.

Раней, у МАРГ заяўлялі, што Google парушае антыманапольнае рэгуляванне. Гаворка ішла аб пераўстаноўцы дадаткаў на смартфонах Android у Беларусі. Гэта «Яндекс» паскардзіўся на Google вясной 2019 года. 

Сутнасць прэтэнзій заключаецца ў тым, што кампанія Google прапаноўвае вытворцам смартфонаў і планшэтаў пад кіраваннем OC Android праграму Google Play для перадустаноўкі на іх прылады толькі пры выкананні наступных умоў:

прадустаноўка сумесна з крамай дадаткаў Google Play камплекта дадаткаў Google Mobile Services, у тым ліку дадаткі «Пошук Google» (Google Search), інтэрнэт-браўзэр Google Chrome, электронная пошта ад Google (Gmail), карты Google (Google Maps), Youtube;

размяшчэнне камплекта дадаткаў Google Mobile Services на вызначаных кампаніяй Google месцах на экранах смартфонаў і планшэтаў;

настройка на смартфонах і планшэтах «Пошуку Google» (Google Search) і «Памочніка Google» (Google Assistant) у якасці дадаткаў «па змаўчанні» ў абмен на ўзнагароду ад кампаніі Google LLC;

выкананне забароны (у тым ліку ў абмен на ўзнагароджанне ад кампаніі Google) на прадустаноўку і (або) размяшчэнне на пэўных месцах на экране смартфонаў або планшэтаў дадаткаў, распрацаваных іншымі ўдзельнікамі рынку.

Гэта, па меркаванні Міністэрства, абмяжоўвае магчымасці іншых удзельнікаў рынку. У МАРГ лічаць, што такая практыка можа прывесці да скарачэння колькасці распрацоўшчыкаў мабільных дадаткаў. 

На базе Акадэміі навук створаць «IT-град Акадэмічны». Чым ён адрозніваецца ад ПВТ?

Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →