Ад рэдакцыі

«На наступны год — у свабоднай Беларусі!» Навагодні тост «Нашай Нівы»

У яўрэяў ёсць такая традыцыя, якую яны пранеслі стагоддзямі. Штогод на Песах яны кажуць адно аднаму: «На наступны год — у Іерусаліме!» Што б ні было, як бы ні было, у выгнаннях, яны жылі гэтым спадзевам на вяртанне ў Іерусалім. І яны вярнуліся.

Фота MrTwister, depositphotos.com.

І ў еўрапейскіх народаў дарога да свабоды была сваёй — ні ў кога яна не была кароткай. 

2021 год быў для Беларусі годам страшных рэпрэсій. Са жніўня 2020-га каля 45 тысяч чалавек прайшлі праз затрыманні, каля 40 тысяч чалавек былі звольненыя з працы за палітычныя перакананні, дзясяткі тысяч змушаныя былі пакінуць радзіму.

Гэтую старонку ўжо не выкрасліць з нашай гісторыі. Беларусь ператварылася ў паліцэйскую дыктатуру, нешматлікі пануючы клас па камандзе дыктатара трымае ў страху вялікі еўрапейскі народ. 

Але выпрабаванні вучаць, умацоўваюць і гуртуюць.

«За бядой мы не бачым набытку галоўнага — як мы сціснуліся, сабраліся, зблізіліся вакол Беларусі, як вакол вогнішча. І глядзім у Беларусь, зачараваныя.

Падтрымлівайма цяпельца, але без надрыву, віны, адчаю й страху, бо агонь бессмяротны», — напісала літаратарка Святлана Курс.

«Каго ні сустрэнеш, з кім ні зачэпішся, існуе абсалютная яснасць», — дадае яна.

Вось гэтая, як яе называе наша выдатная пісьменніца, «абсалютная яснасць», гэта таксама аснова нашай у пакутах здабытай сілы, мы пабачым плён гэтага.

«Сіла мае свой псіхалагічны, а не толькі тэхнічны кампанент. Людзі могуць кіравацца статыстыкай толькі да пэўнай ступені, а пасля на першы план выходзяць іншыя каштоўнасці», — пісаў амерыканскі стратэг і дыпламат Генры Кісінджэр.

І для «Нашай Нівы» гэта быў год з тых, якія «ідуць за пяць». Але мы таксама выстаялі. Дзякуючы вашай, чытачы, дапамозе, выстаялі.

За якімі сталамі мы б ні сядзелі сёння, у княскім Полацку ці ў Наваградку, у шумлівым Мінску ці мілай Малечы, у лякаючай бязмежнасці выгнання ці ў цеснаце шконак Акрэсціна, мы ўсе сёння скажам гэта: «На наступны год — у свабоднай Беларусі!»

І мы не стомімся, і мы не зняверымся гэта паўтараць столькі, колькі трэба.

Каментары

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы9

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай2

Памілавалі восем палітвязняў2

Пракоп'еў: Я таксама лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук30

Мінчанка знайшла ў краме дзіцячыя шкарпэткі за 49,99, і гэта са зніжкай1

Кандыдат у прэзідэнты: Стаўленне моладзі да выбараў крытычнае4

Сыранкоў: Леніна нельга хаваць, ён павінен быць сімвалам Расіі і Беларусі14

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы9

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →