Свет

У Чэхіі затрымалі кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Уладзіміра Базанава. Што вядома на дадзены момант?

Мараўска-Сілезская паліцыя затрымала старшыню Беларускага футбольнага саюза 64-гадовага Уладзіміра Базанава, піша газета Denik N. Падазраецца, што Базанаў прыехаў у Чэхію на матч між беларускімі і чэскімі футбалістамі без дазволу на ўезд. Як паведамляецца ў газеце, чыноўніка разам з жонкай затрымала паліцыя Мараўска-Сілезскага краю.

Паліцыя па справах замежнікаў падазрае, што яны парушылі загад Міністэрства аховы здароўя Чэскай Рэспублікі і што яны не маюць права знаходзіцца на тэрыторыі краіны.

«Мы можам пацвердзіць, што двое замежнікаў, якіх падазраюць ва ўездзе і перабыванні ў Чэскай Рэспубліцы з парушэннем мер абароны Міністэрства аховы здароўя, былі затрыманыя падчас планавай праверкі па месцы пражывання. Мы вывучаем законнасць іх перабывання на нашай тэрыторыі ў адпаведнасці з Законам пра пражыванне замежнікаў», — сказала Паўла Йіраушкова, прэс-сакратар Мараўска-Сілезскай паліцыі.

Пра паездку Базанава ў Чэхію стала вядома яшчэ ўчора. Міністр замежных спраў Якуб Кулханек заявіў, што калі беларускі чыноўнік апынецца на тэрыторыі Чэхіі, яго дэпартуюць.

Сёння ж высветлілася, што пасля прыезду ў Чэхію Базанаў спыніўся ў Остраве, а ўчора наведаў стадыён у Опаве. Сёння там павінен быў адбыцца адборачны матч жаночага чэмпіянату свету.

Але футбольны матч, на які ехаў Уладзімір Базанаў, перанеслі. Прычына — станоўчыя тэсты на кавід у некалькіх гульцоў беларускай зборнай. Астатнія члены каманды цяпер павінны здаць паўторны тэст.

Што кажа амбасада Беларусі?

Хаця за апошні час паліцыя затрымлівала высокапастаўленых чэскіх футбольных чыноўнікаў, пераслед замежнага футбольнага чыноўніка — незвычайная справа для Чэхіі.

Амбасада Беларусі пакуль не адказала, ці вядома ёй было пра прысутнасць Базанава ў Чэхіі і ці супрацоўнікі ведалі пра яго затрыманне сёння. Газета таксама пакуль высвятляе рэакцыю Футбольнай асацыяцыі Чэскай Рэспублікі на гэтыя падзеі.

Чаму Базанаў патрапіў у санкцыйны спіс?

Чэшская газета нагадвае, што Базанаў патрапіў у санкцыйны спіс прыбалтыйскіх рэспублік.

«Сваімі дзеяннямі людзі з гэтага спісу саўдзельнічалі ў арганізацыі і падтрымцы фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і падтрымлівалі наступнае гвалтоўнае падаўленне мірных пратэстаў і дэманстрацый», — гаворыцца ў дакуменце Міністэрства замежных спраў Латвіі. У мінулым годзе Балтыйкая інфармацыйная агенцыя гэтак жа пісала пра старшыню праўлення беларускага футбола.

Базанаў з’яўляецца кіраўніком Беларускай федэрацыі футбола з 2019 года. На пачатку 2010-х ён узначальваў «Дынама-Брэст». У 2020-м Базанаў удзельнічаў у велапрабегу ў падтрымку Лукашэнкі разам са старшынёй Алімпійскага камітэту, міністрам спорту.

Каментары

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты1

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў адборачным турніры да ЧС-20263

Латушка — камандзе Бабарыкі: Большасць выступае за тое, каб працягваць ціск30

У Мінпрацы расказалі, як зрабіць сабе 3 студзеня выходным днём

Грамадзяніна Расіі Дзмітрыя Лукашэнку затрымалі ў Маскве за наркотыкі3

Канапацкая: Дзяржаўныя СМІ пароўну асвятляюць працу ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты6

У Мастах другакласнік выратаваў ката з сабакам ад пажару2

Джым Кэры прадаў асабняк у Лос-Анджэлесе за $20 мільёнаў, прычым зрабіў зніжку на $9 мільёнаў

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі25

Лукашэнка падоўжыў бязвіз для еўрапейцаў да канца 2025 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты1

Што паслухаць па гісторыі Беларусі? Сабралі найлепшыя падкасты

Галоўнае
Усе навіны →