Грамадства

Святлана Алексіевіч: Меркель перабольшвае, калі лічыць, што на Лукашэнку можна ўплываць

Тэлефанаванне выканаўцы абавязкаў канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель Аляксандру Лукашэнку Радыё Свабода папрасіла пракаментаваць пісьменніцу, нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч. 

На пачатку лістапада яна разам яшчэ з трыма нобелеўскімі лаўрэаткамі па літаратуры — Эльфрыдэ Елінэк, Гертай Мюлер і Вольгай Такарчук — выступіла з адкрытым лістом наконт міграцыйнага крызісу.

«Еўрапейскі чалавек глядзіць на ўсё зусім інакш, — кажа Святлана Алексіевіч. — Мы разам з трыма іншымі нобелеўскімі лаўрэаткамі напісалі ліст. У ім мы адзначылі, што гэта, зразумела, палітычная, геапалітычная гульня. Але мы хочам паглядзець на гэта з гуманітарнага пункту гледжання. У нас лічыцца, што палітыкам гэта неўласціва.

Але Меркель паставілася да гэтага менавіта з гуманітарнага пункту гледжання. Яна гаварыла менавіта пра людзей, а не пра палітычныя матэрыі. Яна не збірала ніякіх палітычных дывідэндаў з гэтай размовы. Гэта быў гуманітарны парыў, і не варта ўкладаць у гэта нейкі іншы сэнс.

На яе некалі зрабіў моцнае ўражанне фотаздымак загінулага дзіцяці, які абляцеў увесь свет. Людзі пераязджалі на лодках, і хваля прыбіла да берага мёртвае дзіця. Гэта яе ўразіла. Тады Нямеччына прыняла каля мільёна ўцекачоў. Тагачасны парыў Меркель не ўся Нямеччына прыняла. Але яна ж дачка пастара. І для яе чалавечае вышэй. Іншая справа, што яна перабольшвае, калі лічыць, што на Лукашэнку можна ўплываць. Я лічу, што на яго могуць уплываць толькі больш жорсткія рэчы».

У панядзелак увечары адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з Ангелай Меркель, якая выконвае абавязкі канцлера Нямеччыны.

«Канцлер і спадар Лукашэнка гаварылі пра складаную сітуацыю на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам — асабліва пра неабходнасць гуманітарнай дапамогі для ўцекачоў і мігрантаў, якія знаходзяцца там. Яны дамовіліся працягнуць абмен у гэтых пытаннях», — паведаміла прэс-служба Меркель.

Паводле агенцтва БелТА, размова доўжылася 50 хвілін.

Каментары

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі8

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Усе навіны →
Усе навіны

Гандлёвая сетка «Радзівілаўскі» ажыла і правяла рэбрэндынг ФОТЫ9

Палітзняволенага эколага з Мядзела асудзілі да 4 гадоў калоніі

У Маларыце з вайсковым аркестрам адкрылі стылізаваную лаўку ВІДЭА4

У Мінску задыміўся гандлёвы цэнтр «Сілуэт»

Беларусбанк аднавіў прыём пашкоджанай замежнай валюты

Расійскі бізнэс рэпера Сярогі перадумалі ліквідаваць3

Пад Мінскам ёсць вуліца Манхэтан3

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту1

Людзі стаяць у чарзе па двое сутак — зноў па кватэры ў Мінску14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі8

Вялізную колькасць людзей выклікаюць у міліцыю, аддзелы кадраў, дэканаты перад выбарамі

Галоўнае
Усе навіны →