Усяго патроху

«Наша шоу ідзе па падпісцы — падпісцы аб нявыездзе». Беларусы на ўкраінскім ТБ пажартавалі пра палітыку

На ўкраінскім гумарыстычным праекце «Ліга смеху» жартавалі пра беларускую палітыку. Каманда з Мінска «Шакіра-Шакіра» згадала пра прэзідэнцкі картэж, пасадку самалёта Rynair і закрытыя межы.

Выступленне беларускай каманды — з 55:09.

У выступленні гумарысты кажуць, што прывезлі з сабой беларускую ліслівасць і пачынаюць хваліць украінцаў.

«А серыялы ў вас якія! «Папік» — жыццёва? Жыццёва. «Сваты» — жыццёва? Жыццёва. «Слуга народа»… Для нас, канечне, фэнтэзі, але для вас жыццёва».

Другі падарунак ад каманды — беларуская малочка. На сцэну выходзіць чалавек у касцюме каровы.

«Вось яна — беларуская свяшчэнная жывёла. Проста ў нас карова, якая пераходзіць дарогу, — гэта адзінае, што можа спыніць картэж прэзідэнта».

Скрыншот выпуску

У касцюме, паводле задумы, — маёр.

— Каб вы тут лішняга не нагаварылі, мяне да вас прыставілі проста вунь адтуль, — паказвае ён пальцам уверх.

— І пасля не кажыце, што Беларусь — гэта не рай. Мы ж пра ўладу наогул нічога дрэннага не сказалі.

— Ну вы ж хлопцы разумныя — значыць, па-любому нешта скажаце.

Пасля каманда гуляе ў імправізаванае палітычнае шоу.

— Першае пытанне: які беларус цяпер можа спакойна з’ехаць за мяжу?

— Трактар.

— Трактар «Беларус» — правільна. <…> Наступнае пытанне: як вы думаеце: колькі зойме інтэграцыя з Расіяй?

— Залежыць ад таго, колькі Расія зойме.

— Фінальнае пытанне: мусіць жа быць адэкватная прычына таму, што той самы самалёт прызямліўся ў Мінску?

— Ёсць адказ. Там, карацей… і вось ён … яму кажа, і, карацей… Усё.

— Правільна! Няма адэкватнай прычыны.

Вядоўца імправізаванай перадачы жартуе:

«Нагадваю, што наша шоу ідзе па падпісцы — па падпісцы аб нявыездзе».

Каманда «Шакіра-Шакіра» складаецца з беларускіх квз-шнікаў. Капітан — Саша Іваноў, выпускнік БДУКІ. Іншыя ўдзельнікі — гэта гумарыст Ігар Якушаў з факультэта радыёфізікі БДУ, актрыса Наталля Шульжэнка з Харкаўскага ўніверсітэта культуры і гулец у футзал Мікалай Данэйка.

Каментары

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу3

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня5

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін кінатэатр — за 20 метраў ад метро і з шэзлонгамі3

Абуранаму кіроўцу, чый аўтобус дзеці загадзілі пасля экскурсіі, давялося выдаліць відэа — каб не нагнятаць4

Уладальнік расійскага судна, якое ішло ў Сірыю і затанула, заявіў, што гэта тэракт

Хакеіст Баскаў, ваенкам Крываносаў, медык Румо. Лукашэнка назваў сваіх давераных асобаў8

Ядзерныя міжкантынентальныя балістычныя ракеты робяцца непрыдатнымі нашмат хутчэй, чым лічылася раней12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна10

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →