Адвакат палітвязня Наталля Мацкевіч паведамляе, што працоўны графік Бабарыкі супадае з рэжымам працы бібліятэкі ў Наваполацкай калоніі, таму запісацца туды і ўзяць кнігі ён не можа.
Віктар падкідвае дроўцы ў пякарні, працуе апальшчыкам.
Нагадаем, Бабарыка асуджаны на 14 гадоў за карупцыю і адмыванне грошай, віны не прызнаў.
У сілавікоў з’явіліся да яго пытанні пасля таго, як ён абвесціў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Разам з ім быў затрыманы сын, Эдуард Бабарыка, які ўжо больш за год знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Адрас для ліставання з Віктарам Бабарыкам: 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8. Выпраўленчая калонія №1.
Адрас для ліставання з Эдуардам Бабарыкам: 220050, г. Мінск, а/с 8, СІЗА КДБ.
-
Ад 11 да 25-ці. Скончыўся суд над украінцам і двума беларусамі, затрыманымі па справе аб «падрыхтоўцы тэрактаў»
-
«Цябе б бацька пракляў»: у Барысаве шырыцца сапраўдная прычына маўчання Генадзя Скітава, цэнтральнай фігуры «малочнай справы»
-
«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты
Каментары