Грамадства

Наскевіч: З лета 2020 года распачата 2407 крымінальных спраў «экстрэмісцкай накіраванасці»

У Беларусі з лета мінулага года заведзена больш за 2400 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці. Пра гэта 4 сакавіка расказаў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч падчас наведвання «Гомсельмаша», паведамляе Tut.by са спасылкай на СТБ.

СК

З моманту постэлектаральных падзей 2020 года ў Беларусі распачата 2407 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці. У гэтую лічбу ўключаны ўсе «палітычныя» справы — ад надпісаў на будынках да прымянення гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў.

Нагадаем, тыднем раней Іван Наскевіч паведаміў, што распачата і расследуецца больш за 2300 крымінальных спраў экстрэмісцкай накіраванасці.

Пры гэтым, паводле афіцыйных звестак на 9 верасня 2020 года, у Следчы камітэт Беларусі паступіла больш за 1800 скаргаў ад грамадзян на катаванні і незаконнае ўжыванне фізічнага гвалту з боку праваахоўнікаў. Па стане на 31 снежня 2020 года ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў не было заведзена ніводнай крымінальнай справы.

Каментары

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна забараніла чыноўнікам і вайскоўцам карыстацца месенджарам Telegram

Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы14

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска14

«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі3

Самалёт F-16 ва Украіне мог разбіцца ад аскепкаў расійскай ракеты7

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Польская еўрадэпутатка выступіла ў падтрымку беларускіх палітвязняў па-беларуску6

Стоўбцы, кар'ера ў гандлі, татуіроўкі. Пазнаёміліся з Вольгай Зазулінскай, магчымай міністаркай па сацыяльнай палітыцы20

«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Яшын: Лукашэнка абменьвае палітвязняў на дэталі для самалётаў «Белавія»

Галоўнае
Усе навіны →